У Пінскім раёне ў аварыі загінуў супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі, паведамілі ў МУС.
Аварыя здарылася раніцай 28 сакавіка на 99-м км аўтадарогі Р6 Івацэвічы — Пінск — Столін, паблізу вёскі Стытычава Пінскага раёна.
Паводле версіі МУС, 40-гадовы кіроўца аўтамабіля МАЗ «здзейсніў наезд на 35-гадовага супрацоўніка АДАІ Пінскага ГАУС, які нёс службу па наглядзе за дарожным рухам на гэтым участку».
Міліцыянт загінуў.
«Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца прычыны і ўмовы здарэння», — паведамілі ў ДАІ.