У Мінску дзяўчынка вывалілася з акна 11-га паверха. Дзіця загінула. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле папярэдняй інфармацыі, днём 28 траўня паўтарагадовая дзяўчынка знаходзілася ў пакоі з адкрытым акном. Узлезшы на канапу, а потым на падваконнік, яна абаперлася на маскітную сетку і вывалілася разам з ёю з акна адзінаццатага паверха.
Ад атрыманых траўмаў малая памерла на месцы.
«Варта адзначыць, што мама знаходзілася ў пакоі разам з дзяўчынкай і страціла пільнасць літаральна на хвіліну», — падкрэслілі ў СК.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.