Ашуканцы ў Telegram прыдумалі схему крадзяжу звестак на хвалі навін пра Дурава, паведаміла ведамственная газета МУС «На страже».
Пасля затрымання заснавальніка мэсэнджара і выстаўлення яму абвінавачанняў судом ашуканцы не засталіся ўбаку ад гучнай інфанагоды і вырашылі выкарыстаць яе ў сваіх інтарэсах.
Псеўдасупрацоўнікі службы падтрымкі мэсэнджара прапануюць карыстальнікам захаваць асабістыя звесткі і перанесці іх на бяспечны рэсурс. Далей у чат дасылаюць спасылку, па якой трэба запоўніць зветскі для ўваходу ў Telegram. Пасля атрымання пароляў скамеры аўтарызуюцца ў акаўнце, кіруюць перапіскамі і каналамі.
«Профіль можа пайсці на продаж у ценевую краму і выкарыстоўвацца ў фішынг-схемах», — папярэдзілі ў МУС.
Чытайце таксама