Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  2. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  10. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  13. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
Читать по-русски


У ноч на 4 верасня СПА Украіны збіла 22 расійскія беспілотнікі, а адзін паляцеў у Беларусь, паведамілі Паветраныя сілы УСУ. Мяркуючы з паведамленняў мясцовых тэлеграм-каналаў, напярэдадні і раніцай у сераду на Гомельшчыне зноў падымалі авіяцыю. А паводле звестак «Беларускага Гаюна», у нашую краіну заляцела не менш за чатыры «Шахеды», прычым адзін знік на поўначы.

Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

У ноч на 4 верасня СПА Украіны збіла чатыры крылатыя ракеты Х-101, тры крылатыя ракеты «Іскандэр-К» і 22 ударныя беспілотнікі Shahed-131/136. Яшчэ шэсць дронаў зніклі з радараў, а адзін паляцеў у Беларусь.

Як піша «Флагшток» са спасылкай на мясцовыя тэлеграм-каналы, у небе Гомельшчыны напярэдадні і раніцай у сераду было неспакойна. Паводле звестак «Жлобін Life», над Жлобінам 2 і 3 верасня лётаў знішчальнік. Таксама паведамляецца, што знішчальнік лётаў раніцай 4 верасня над Мазыром.

А маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведамляе, што ўначы ў Беларусь заляцелі не менш за чатыры «Шахеды», прычым адзін з іх знік дзесьці на поўначы.

Изображение: мониторинговый проект "Беларускі Гаюн"
Выява: маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн»

Паведамляецца, што першы дрон перасек мяжу з Беларуссю каля 01.50 у раёне вёскі Верхнія Жары і ўжо праз некалькі хвілін сышоў ва Украіну ў напрамку Чарнобыльскай зоны.

Далейшыя заходы беспілотнікаў у Беларусь былі ў 04.48, 05.49 і 08.04. Большасць з іх лётала ў раёне беларуска-ўкраінскай мяжы, пастаянна перасякаючы яе ў абодва бакі, але адзін палётаў над мяжой і сышоў на поўнач краіны. Апошні раз ён быў заўважаны ў 05.49 у раёне Жлобіна, пасля чаго згубіўся, куды ён падзеўся — невядома. Імаверна, гэты той самы «Шахед», пра які паведамілі УСУ.

Паводле інфармацыі праекта, знішчальнік ВПС Беларусі падняўся з аэрадрома «Баранавічы» прыкладна ў 06.20 і, палётаўшы 1,5 гадзіны, вярнуўся ў Баранавічы, а 8-й раніцы.

Нагадаем, ноччу 29 жніўня знішчальнік Ваенна-паветраных сіл Беларусі ўпершыню збіў расійскі беспілотнік тыпу «Шахед», які заляцеў у паветраную прастору нашай краіны, паведаміў праект маніторынгу вайсковай актыўнасці «Беларускі Гаюн».