У Беларусі за суткі канфіскавалі больш за тону наркотыкаў і псіхатропаў. Гэта найбуйнейшая партыя ў гісторыі краіны
17 лiпеня 2024 у 1721194200
«Зеркало»
У Беларусі выявілі канал увозу наркотыкаў і псіхатропаў. Агульная вага канфіскаваных забароненых рэчываў перавысіла тону, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
У «Казловічах» з польскага грузавіка брэсцкія мытнікі дасталі больш за 184 кг гашышу. Ужо іх віцебскія калегі затрымалі беларуса з партыяй гэтага наркотыку вагой 188 кг - мужчына вёз яго ў Расію.
Паралельна супрацоўнікі Брэсцкай мытні высветлілі кантакты паляка ў Брэсце, месца збору і захоўвання наркотыкаў для вывазу ў Расію. Працавалі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі наркакантролю.
«Падчас спробы ўцячы затрыманы чарговы злачынец, які спрабаваў вывезці амаль 706 кг псіхатропу 4-СМС (клефедрон, аналаг псіхатропу мефедрону. - Заўв. рэд.)», - расказалі ў ДМК.
This browser does not support the video element.
Агульная вага канфіскаванага гашышу і клефедрону склала 1077 кг. Як адзначылі ў ДМК, гэта «найбуйнейшая ў гісторыі суверэннай Беларусі партыя наркотыкаў і псіхатропаў».
Усе фігуранты па справе затрыманыя. У дачыненні да групы асоб Брэсцкай мытняй распачатыя крымінальныя справы па ч. 2 арт. 328−1 КК (Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў ці аналагаў, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове).
Чытайце таксама