Школьнік з Мінска атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. Вось за што яго судзілі
19 жнiўня 2024 у 1724079840
«Зеркало»
У Мінску суд вынес прысуд 16-гадоваму хлопцу, якога абвінавачвалі ў незаконных з мэтай збыту набыцці і захоўванні асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, паведамілі ў прэс-службе пракуратуры.
Падчас следства выявілі, што навучэнец адной са школ сталіцы, перапісваючыся ў сеціве з нявысветленай асобай, атрымаў звесткі пра месцазнаходжанне схованак, у якіх знаходзіліся асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы (4,97 і 2,97 грама), якія маюць у сваім складзе пара-метылэфедрон. Няпоўнагадовы пайшоў на гэты ўчастак мясцовасці, каб забраць наркотык і пасля прадаць, дзе і быў затрыманы.
Следчыя завялі на школьніка крымінальную справу па ч. 3 арт. 328 КК.
Суд прызнаў хлопца вінаватым і асудзіў на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. Па амністыі яго на год вызвалілі ад прызначанага пакарання.
Прысуд набыў законную моц.