Лукашэнка заявіў, што за яго сабралі ўжо 700 тысяч подпісаў
апублікавана: 14 лiстапада 2024 в 13.13
абноўлена: 14 лiстапада 2024 в 15.09
Ганна Матсан / «Зеркало»
За Аляксандра Лукашэнку, які ўдзельнічае ў электаральнай гонцы, ужо сабралі больш за 700 тысяч подпісаў. Пра гэта ён сам заявіў журналістам падчас наведвання стадыёна «Трактар».
«Мяне ўчора інфармавалі, што на сённяшні момант больш за 700 тысяч подпісаў сабрана. Недзе так», - расказаў Лукашэнка.
Нагадаем, збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты стартаваў 7 лістапада і завершыцца 6 снежня 2024 года. Сабраць неабходна не менш за 100 тысяч подпісаў. Пры гэтым не дапускаецца «прымус у працэсе збору подпісаў, узнагароджанне выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу, раздаванне інфармацыйных матэрыялаў пра асобаў, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты».
ЦВК зарэгістраваў сем ініцыятыўных груп у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Аднак 12 лістапада стала вядома, што двое прэтэндэнтаў вырашылі спыніць далейшы ўдзел у электаральнай кампаніі. Пра гэта заявілі старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», начальніца Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава і старшыня Рэспубліканскага савета грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Сяргей Бобрыкаў.
На выбарах 2020 года, як запэўніваў штаб Лукашэнкі, за яго сабралі амаль два мільёны подпісаў.