Ад 10 да 100 тысяч беларускіх рублёў. У Смалявічах пачаўся разгляд справы пра кампенсацыю шкоды родным загінулых у ДТЗ з маршруткай
16 лiстапада 2023 у 1700138700
«Зеркало»
Суд Смалявіцкага раёна сёння пачаў разглядаць справу пра матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды сваякам 13 загінулых у аварыі з маршруткай у лютым гэтага года, піша мясцовае выданне «Край смалявiцкi».
60 пазоваў ад сем'яў былі пададзеныя да ААТ «Мінаблаўтатранс» і ПУП «Сінкевіч».
Памер грашовай кампенсацыі маральнай шкоды ацэньваецца сваякамі загінулых на суму ад 10 да 100 тысяч беларускіх рублёў.
Для некаторых сем'яў загінулыя былі адзінымі карміцелямі. Сваякі некалькіх чалавек пасля смерці брата ці сястры, якія самастойна выхоўвалі дзяцей, узялі на сябе клопат пра пляменнікаў.
Аварыя пад Смалявічамі
Нагадаем, раніцай 20 лютага кіроўца грузавога МАЗа філіяла аўтамабільнага парку № 20 «Мінаблаўтатранса» курсаваў паміж кар'ерам «Верасы» і вёскай Навасады. Яшчэ да таго дня ён выявіў няспраўнасць. Яна была звязаная з «разбурэннем ліста правай рысоры пярэдняй падвескі». Ехаць у такім стане было нельга, але «кіроўца ад паездак не адмаўляўся, а цягам працоўнай змены зрабіў тры рэйсы па перавозцы грузу».
Каля 14.55 ён рабіў чацвёрты рэйс. Самазвал быў загружаны пяском больш чым на 20 тон, што перавышае ўсталяваную заводам масу дазволенага грузу. Машына ехала з хуткасцю 65−70 км/г. У выніку падчас руху разбурылася правая рысора, і грузавік сутыкнуўся з маршруткай Смалявічы - Мінск.
У аварыі загінулі кіроўца і 12 пасажыраў маршруткі.
Кіроўцу самазвала, які абвінавачваецца ў гібелі 13 чалавек у ДТЗ пад Смалявічамі, асудзілі на 7 гадоў калоніі.