Савет ЕС уключыў абыход санкцый у спіс крымінальных злачынстваў
28 лiстапада 2022 у 1669629420
«Зеркало»
Савет ЕС зацвердзіў пастанову аб уключэнні абыходу санкцый, уведзеных супольнасцю, у пералік крымінальных злачынстваў. Адпаведная заява апублікаваная на сайте Савета ЕС.
«Савет сёння аднагалосна прыняў рашэнне дадаць невыкананне абмежавальных мераў у спіс "злачынстваў ЕС", уключаных у дамову аб функцыянаванні ЕС», - адзначаецца ў ёй.
Уключэнне парушэння абмежавальных мераў у спіс злачынстваў прывядзе да таго, што ўсе краіны Еўрасаюза будуць пераследаваць абыход санкцый у рамках крымінальнага права. У далейшым Еўракамісія мусіць прадставіць праект дырэктывы, якая будзе ўтрымліваць мінімальныя нормы што да кваліфікацыі такіх злачынстваў і пакарання за іх. Гэты праект павінныя будуць зацвердзіць Савет ЕС і Еўрапарламент.