Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  5. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  10. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Для імпарцёраў лекаў і медтэхнікі з 11 лістапада з’явіцца новаўвядзенне. Іх абавяжуць зніжаць цэны на гэтыя тавары, калі беларускі рубель будзе ўмацоўвацца да валюты. Змяненне прадугледжанае адпаведным указам № 380, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

«Дакументам устаноўленыя адзіныя падыходы да пераацэнкі імпартных медыцынскіх тавараў пры змене курсаў валют незалежна ад краіны вытворчасці. А менавіта замацаваны абавязак імпарцёраў карэктаваць цану медыцынскіх тавараў, пастаўленых з адтэрміноўкай плацяжу, пры зніжэнні курсаў валют», — паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Па вялікім рахунку, гэтым указам узаконілі практыку, да якой раней ужо звярталіся чыноўнікі. Рэч у тым, што яшчэ ў пачатку красавіка гэтага года МАРГ «папрасіў» бізнес, які падняў цэны на тавары пасля скачка курсаў даляра і еўра, «адкруціць» цэны назад на фоне ўмацавання беларускага рубля. Пры гэтым Дзяржкантроль раней узяўся за цэны на лекі, ведамства парэкамендавала імпарцёрам лекаў правесці іх пераацэнку з прычыны зніжэння курсу валют.

Цяперашнім указам імпарцёраў абавязваюць зніжаць цэны на лекі і медтавары, якія пастаўляюць з адтэрміноўкай плацяжу, пры любым зніжэнні курсу валют. У такім выпадку пакупнікі могуць у тэорыі разлічваць на некаторае зніжэнне цаны тавару, але як будзе на практыцы — адкрытае пытанне.

Як паведамляецца, указ прынялі, каб удасканаліць цэнавую палітыку на рынку медыцынскіх тавараў. Дакумент разлічаны «на захаванне асартыменту запатрабаваных лекаў на ўнутраным рынку, забеспячэнне іх даступнасці для насельніцтва і арганізацый аховы здароўя».

Змены ўступяць у сілу з 11 лістапада. Дакумент ужо зарэгістраваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.