Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  3. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  4. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


У Беларусі ў 2023 годзе хочуць падняць стаўку падатку на прыбытак да 20%. Цяпер яна складае 18%. Гэта прадугледжана праектам зменаў у Падатковы кодэкс.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Цяпер падатак на прыбытак — 18%. Але абласныя саветы дэпутатаў і Мінгарсавет дэпутатаў могуць павялічваць стандартную стаўку гэтага збору на два працэнтныя пункты. Некаторыя рэгіёны сёлета выкарысталі такую магчымасць. У 2023-м іх хочуць яе пазбавіць, замест гэтага могуць увесці па ўсёй краіне стаўку падатку на прыбытак на ўзроўні 20%.

Чыноўнікі таксама плануюць у 2023 годзе падоўжыць для аператараў сотавай сувязі дзеянне павышанага падатку на прыбытак. Апошнія два гады гэты збор складае 30% (раней — 18%). Павышаны падатак, як плануецца, будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2025 года.

Падатак на прыбытак у 30% на найбліжэйшыя два гады таксама прадугледжаны для камерцыйных мікрафінансавых арганізацый, якія ўключаныя ў рэестр мікрафінансавых арганізацый. Цяпер гэты збор складае 25%. Павышаны падатак хочуць увесці да 1 студзеня 2025 года.

Нагадаем, раней Бізнес-саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў у ліпені паведамляў, што ў Беларусі разглядаюць магчымасць падняць падатак на прыбытак, а таксама ПДВ да 23%. Як сцвярджалася, такія дыскусіі вяліся ва ўрадавых колах. Паведамлялася, што да павышэння ставак падаткаў падштурхоўвае жорсткі дэфіцыт бюджэту.

Удакладнім, што гэтыя магчымыя падатковыя змены яшчэ не прынятыя. Пры гэтым зацверджаны канчатковы варыянт правак чыноўнікаў у Падатковы кодэкс можа адрознівацца ад папярэдніх версій правак у гэты дакумент.