Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  5. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  10. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
Читать по-русски


У снежні ў Беларусі павялічаць пенсіі. Рост будзе невялікім — усяго 5%, але Аляксандр Лукашэнка чакае, што пенсіянеры не будуць у сувязі з гэтым крыўдзіцца. Паглядзелі, як змянілася сярэдняя пенсія за пяць гадоў і што на яе можна было купіць у 2017-м і сёння.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Прадуктаў можна купіць больш, чым пяць гадоў таму

За апошнія пяць гадоў сярэдняя пенсія ў Беларусі вырасла больш чым на 80%. У канцы 2017 года сярэдняя прызначаная пенсія па ўзросце была 323,45 рубля. А паводле дадзеных за студзень-лістапад гэтага года, яна склала 596,53 рубля. За гэты час прыкметна павялічыліся і цэны, асабліва на нехарчовыя тавары. Але ў цэлым, як паказвае нашае параўнанне, пакупніцкая здольнасць сярэдняй пенсіі за гэты час вырасла.

У параўнанні з 2017 годам сярэдні пенсіянер можа дазволіць сабе больш гародніны і садавіны (калі зыходзіць з усярэдненых цэн, якія прыводзіць Белстат). Калі пяць гадоў таму за сярэднюю пенсію можна было купіць 83 кілаграмы агуркоў, то сёлета — 152.

Прыкметна больш можна купіць цяпер памідораў, буракоў, морквы, цытрусавых, вінаграду. А вось бульбы за сярэднюю пенсію цяпер выходзіць менш, чым у 2017-м.

Не так моцна заўважная розніца па мясных прадуктах, а па рыбе яна стала горшай. Напрыклад, за сярэднюю пенсію ў кастрычніку гэтага года можна было купіць амаль 50 кілаграмаў фаршу, гэта на пяць кіло больш, чым у тым жа месяцы 2017-га. Цяпер можна купіць на 12 кілаграмаў больш курыцы і на 19 — ялавічыны. А вось замарожанай рыбы цяпер выходзіць крыху менш, чым тады.

За пяць гадоў палепшыліся магчымасці што да куплі малочнай прадукцыі. Напрыклад, калі выдаткаваць усю пенсію на малако, то ў сярэднім выйдзе 337 літраў, пяць гадоў таму — 258 літраў. Цяпер можна купіць на 81 кілаграм мукі больш, чым пяць гадоў таму. А вось грэчкі, рысу і расліннага алею выходзіць менш.

Збіраць на пралку ці машыну давядзецца даўжэй

Каб купіць аўтамабіль (па цане, якую прыводзіць Белстат) у 2017 годзе і з пенсіяй за той жа год, спатрэбілася б адкладаць яе больш за 6,5 года. А па цане 2022-га на аўто трэба адкладаць усю пенсію гэтага года больш за 9 гадоў (пры ўмове, што не мяняецца ні цана аўто, ні памер пенсіі). Бензіну або дызельнага паліва да гэтага аўтамабіля цяпер таксама атрымаецца купіць менш: 247 літраў бензіну супраць амаль 263, 250 і 242 літраў дызельнага адпаведна.

Пяць гадоў таму з сярэдняй пенсіі можна было купіць смартфон, цяпер — не, давядзецца аддаць усю пенсію за месяц і каля траціны за наступны або дадаць больш за 150 рублёў.

У сярэднім адзення пенсіянер можа дазволіць сабе больш, чым у 2017 годзе. Але тады, адкладаючы ўсю пенсію два месяцы, можна было купіць пральную машыну, цяпер жа акрамя пенсіі за два месяцы давядзецца яшчэ дакласці больш за 110 рублёў.

У той жа час за сярэднюю пенсію восенню гэтага года можна было купіць меншую колькасць шампуня, крэму, зубных шчотак і пасты, а таксама дэзадарантаў. А вось акуляраў выходзіць прыкладна такая ж колькасць — 12 пар.

Калі паглядзець суадносіны сярэдняй пенсіі да ўзроўню заробкаў, то яны амаль не змяніліся. Паводле дадзеных за кастрычнік гэтага года, сярэдняя пенсія па ўзросце складала 39% ад сярэдняй зарплаты па краіне (да выліку падаткаў), а ў кастрычніку 2017-га яна была 38,5%. Гэта нягледзячы на заявы ўладаў, якія гучаць апошнія гады, пра неабходнасць падняць памер пенсіі хоць бы да 40% ад сярэдняй зарплаты.