Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  12. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
Читать по-русски


Самае буйное незаконнае грашовае ўзнагароджанне, зафіксаванае ў матэрыялах крымінальных справаў у 2022 годзе, склала адзін мільён даляраў, паведаміў начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Ігар Грэйба на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы 8 снежня.

Игорь Грейбо. Скриншот трансляции
Ігар Грэйба. Скрыншот трансляцыі

Спікер не расказаў, хто перадаваў такі хабар і каму ён прызначаўся.

— Максімальны хабар сёлета зафіксаваны ў памеры 1 млн даляраў. Я памятаю гадоў 5−7 таму фігураваў хабар звыш 1 млн рублёў, але ён не быў атрыманы, бо праваахоўныя органы на стадыі атрымання паспелі спыніць, — сказаў ён.

Сёлета колькасць выяўленых карупцыйных злачынстваў у Беларусі павялічылася на 35% у параўнанні з мінулым годам. Аднак, паводле словаў Грэйбы, гэта сведчыць не пра хвалю карупцыі, а пра павышэнне эфектыўнасці выяўлення такіх злачынстваў.

— Матэрыяльная шкода ад карупцыйных злачынстваў склала 19 млн рублёў і кампенсаваная практычна напалову, — удакладніў спікер.

Грэйба расказаў, што сёлета была выкрытая схема «подкупу медыкаў для прасоўвання прадукцыі замежнай фармацэўтычнай кампаніі». Грошы ім перадавалі нібыта за лекцыі, з якімі яны выступалі. Аднак мерапрыемствы па факце не праводзіліся, а грошы медыкам перадавалі за тое, што яны рэкамендавалі пэўныя прэпараты кампаніі.

Зафіксавана больш за 50 выпадкаў перадачы медработнікам незаконных грашовых узнагародаў на агульную суму звыш 400 тысяч рублёў. Распачата сем крымінальных справаў.

— Праверачныя мерапрыемствы па дадзеных фактах намі праводзяцца і далей, — падкрэсліў Грэйба.