Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  5. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  10. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Пытанне транслітарацыі геаграфічных назваў і найменняў вуліц у Беларусі разгледзяць 8 снежня на паседжанні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры адміністрацыі Лукашэнкі. Пра гэта паведаміў БЕЛТА кіраўнік адміністрацыі Ігар Сяргеенка. Пазней дзяржагенцтва выдаліла гэтую інфармацыю з сайта і са сваіх сацыяльных сетак.

Фото: wikipedia.org
Фота: wikipedia.org

— Будзе разгледжанае і пытанне транслітарацыі ў геаграфічных назвах вуліц і населеных пунктаў з выкарыстаннем рускай мовы. Цяпер паступаюць звароты грамадзян па гэтым пытанні, і мы вырашылі разгледзець яго і ўнесці яснасць, як далей выкарыстоўваць рускую мову ў назвах вуліц, населеных пунктаў, у транспарце, — сказаў Сяргеенка.

Акрамя таго, паводле яго словаў, у парадку дня паседжання будзе і «пытанне экскурсійнай дзейнасці». З 1 студзеня набудзе моц закон, згодна з якім, каб вадзіць экскурсіі, трэба будзе праходзіць дзяржаўную атэстацыю.

— Гэта дазволіць дзяржаве ажыццяўляць кантроль у гэтым кірунку, каб не трапляліся экскурсаводы, якія прапагандуюць незразумела якія каштоўнасці, — заявіў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі.

Нагадаем, трактаванне беларускай гісторыі ў выгадным для цяперашніх уладаў ключы зрабілася адным з важных інструментаў сённяшняй прапаганды. У другой палове 2022 года мішэнню прапагандыстаў стала беларуская лацінка. Яны называюць яе «польска-чэшскімі краказябрамі» і сцвярджаюць, што гэта «нацыяналісты» прыдумалі і ўвялі лацінку, каб зрабіць беларускую мову менш падобнай да рускай і больш падобнай да польскай.

Фото: pikabu.ru
Фота: pikabu.ru

Пры гэтым вядома, што беларускія тэксты пісалі лацінкай яшчэ з XVI-XVII стагоддзяў. Падрабязна пра гэтую правапісную сістэму можна прачытаць у вераснёвым тэксце «Люстэрка».

Цягам восені лацінка стала ў прапагандыстаў і праўладных актывістаў адной з галоўных тэмаў. Толькі ў адной блогеркі Вольгі Бондаравай за апошнія два месяцы ў тэлеграм-канале лацінка згадваецца не менш за 60 разоў.

Менавіта Бондарава і яе паплечнікі адпраўлялі зварот у адміністрацыю Лукашэнкі з патрабаваннем разгледзець пытанне мэтазгоднасці выкарыстання беларускай лацінкі для транслітарацыі назваў вуліц і геаграфічных аб’ектаў у краіне.

У сярэдзіне лістапада аўтары звароту атрымалі адказ пра тое, што прапановы прынятыя да разгляду. У лісце таксама гаварылася, што раней гэтае пытанне ўжо падымалася на паседжанні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы, і было прынятае рашэнне прапрацаваць яго з навукоўцамі і экспертамі.

Ответ администрации
Адказ адміністрацыі