Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  12. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
Читать по-русски


Праз больш чым паўтара года пасля затрымання, 9 студзеня, пачынаецца суд над супрацоўнікамі TUT.BY: галоўным рэдактарам Марынай Золатавай, гендырэктарам Людмілай Чэкінай, рэдактарам Вольгай Лойка, журналісткай Аленай Талкачовай і юрыстам Кацярынай Ткачэнка. Увесь гэты працэс — сюр, які можна назваць фінальным рыўком па дарозе ў альтэрнатыўную рэальнасць, дзе сапраўдныя навіны — гэта зло. А зло, як вядома, мусіць быць пераможанае.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Прайшоў год народнага адзінства, за ім прамінуў год гістарычнай памяці, а цяпер вось год міру і стварэння толькі пачаўся, а ў Беларусі ўсё стабільна: аблавы, ператрусы, катаванні, ізалятары, прысуды, тэрміны, суткі, тыдні, месяцы, гады — неабвешчаная пяцігодка рэпрэсій ідзе стаханаўскімі тэмпамі. Шконкі адных палітвязняў у следчых ізалятарах займаюць іншыя, не менш палітычныя, новыя справы адкрываюцца, як толькі старыя адпраўляюць у суд. Лёсы беларусаў рухаюцца па канвееры рэпрэсій з аднаго цэха ў іншы, пакуль не аказваюцца ў жалезнай запячатанай клетцы з «экстрэмісцкай» біркай на бачным месцы. І ўсё роўна, хто ты: доктар, былы следчы, афіцэр, чыноўнік, журналіст, рабацяга з завода або нобелеўскі лаўрэат — судзіць цябе будуць не па справах тваіх, а па перакананнях.

Для многіх з нас, журналістаў і рэдактараў «Люстэрка», справа TUT.BY — асабістая. Нашае медыя было створанае выхадцамі з гэтага партала. Абвінавачаныя па справе — нашыя былыя калегі, для кагосьці — і блізкія сябры. Але гэты тэкст не пра асабістае, ён пра ўсіх нас, пра беларусаў.

Для нашай краіны TUT.BY быў, без перабольшання, вялікім праектам. Не залежачы ад грошай дзяржавы, разлічваючы толькі на сябе, ён змог стаць месцам, з якога свой дзень пачыналі мільёны беларусаў. Месцам, дзе ўсе мы чыталі сапраўдныя навіны. Дзе мы заўсёды маглі знайсці адказы на пытанні, што насамрэч адбываецца ў краіне.

У краіне, якую большасць з беларусаў хоча пабудаваць, незалежныя СМІ — адна з непарушных апораў дэмакратыі. У гэтай краіне супрацоўнікі TUT.BY, «Нашай Нівы», БелаПАН — гэта паважаныя людзі, якім верыць грамадства, а чыноўнікі і палітыкі выстройваюцца ў чаргу, каб праз матэрыялы медыя данесці свае ідэі да масаў.

І гучыць жа праўдападобна, праўда? Толькі вы самі выдатна ведаеце, што рэжым у сучаснай Беларусі абраў альтэрнатыўную дарогу, дзе сапраўдныя навіны — гэта галоўны вораг.

Тыя, хто рабіў сапраўдныя навіны — на лаве падсудных або ў турме. Тыя, хто хоча іх чытаць — таксама. Затое штатныя прапагандысты заклікаюць разбамбіць Кіеў, украінцаў называюць «тварями» і «гнидами позорными», саміх беларусаў — «сблёвом белорусского народа», а тыя, хто мусіць абараняць закон і кожнага з нас, лезуць у ніжнюю бялізну да дзіцяці або б’юць чалавека патэльняй за тое, што ён… ведаеце, вельмі складана растлумачыць, за што. Схадзіце па спасылцы, прачытайце.

У нас няма сумневаў, што справа TUT.BY сфабрыкаваная ад пачатку да канца і з’явілася толькі таму, што рэжым баіцца журналістаў. Баіцца сапраўдных навін.

Супрацоўнікі TUT.BY павінныя быць вызваленыя ў зале суда.

А яшчэ мы ведаем, што гэтага не адбудзецца. Таму што ў сучаснай Беларусі разлічваць на справядлівы суд не даводзіцца.

Гэты палітычны працэс — не першы, не дзясяты і нават не тысячны. Толькі палітвязняў проста цяпер у краіне 1442. На момант, калі вы чытаеце гэты тэкст, іх напэўна стала больш.

Нашая любімая краіна ўсё глыбей і глыбей занураецца ў цемру. Калі, здаецца, горш быць не можа — з’яўляецца чарговая навіна, якая прымушае здранцвець.

Беларусь на поўнай пары нясецца па дарозе ў альтэрнатыўную рэальнасць, дзе сапраўдныя навіны — гэта зло. І ўлада спрабуе гэтае зло перамагчы.

Але мы абяцаем вам рабіць усё, каб у іх не атрымалася. Дзеля калег, якіх сёння пачалі судзіць, і дзеля будучыні нашай краіны мы будзем працягваць справу TUT.BY — і расказваць, як насамрэч ідуць справы ў Беларусі.

І мы зробім усё, каб хлусня не стала ісцінай.

У чым абвінавачваюць супрацоўнікаў TUT.BY

Нагадаем, паводле звестак Генпракуратуры, Чэкінай інкрымінаваныя ўхіленне ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК), распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК), а таксама распаўсюд матэрыялаў з заклікамі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (арт. 361 КК).

Золатава, Лойка і Талкачова абвінавачваюцца ў дапамаганні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, распальванні сацыяльнай варожасці, распаўсюдзе матэрыялаў з заклікамі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Ткачэнка інкрымінуюць дапамаганне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Паводле версіі абвінавачвання, ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» незаконна атрымлівала льготы для ПВТ і ў 2019−2021 гадах недаплаціла ў бюджэт больш за 3 млн рублёў падаткаў.

Акрамя таго, у Генпракуратуры сцвярджаюць, што на рэсурсе «tut.by» і звязаных з ім акаўнтах у сацыяльных сетках у 2020−2021 гадах былі апублікаваныя інфармацыйныя матэрыялы, якія змяшчалі ў тым ліку:

  • заведама пазітыўную ацэнку дзеянняў апанентаў улады;
  • свядома негатыўнае адлюстраванне рашэнняў службовых асоб, іншых грамадзян, якія выступалі за захаванне дзейнага канстытуцыйнага ладу;
  • таемную каардынацыю пратэснай актыўнасці ў грамадстве;
  • звесткі, скіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне і нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.