Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  12. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
Читать по-русски


Урад прапануе ўвесці змены па выплаце пенсій. Іх хочуць выдаваць у асноўным праз банкі, а магчымасць атрымліваць грошы праз пошту збіраюцца пакінуць толькі для некаторых. Цяпер беларусы могуць на свой выбар атрымліваць пенсіі праз пошту, банкі, а таксама арганізацыі, якія займаюцца дастаўкай гэтых выплат.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Так, Саўмін накіраваў на разгляд у парламент законапраект «Аб змене законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання». Дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Адна з прапанаваных урадам зменаў — выплачваць пенсіі праз банкі.

Але для некаторых беларусаў хочуць пакінуць магчымасць на выбар атрымліваць пенсіі праз банкі, пошту ці арганізацыі, якія займаюцца дастаўкай гэтых выплат. Сярод іх — мінчане і жыхары абласных і раённых цэнтраў ва ўзросце ад 70 гадоў і старэйшыя, а таксама тыя, хто старэйшы за 65 гадоў і пражывае ў іншых населеных пунктах. Таксама такую магчымасць хочуць пакінуць за людзьмі з інваліднасцю I і II групы.

Цяпер беларусы могуць на свой выбар атрымліваць пенсіі праз пошту, банкі, а таксама арганізацыі, якія займаюцца дастаўкай гэтых выплат. Такая магчымасць замацаваная ў заканадаўстве аб пенсійным забяспечанні.