Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  5. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  10. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся ў Зімбабвэ з 30 студзеня да 1 лютага. Як сцвярджае зімбабвійскае выданне TheNewsHawks са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы, ён паабяцаў пабудаваць заводы па перапрацоўцы літыю, калі яму дадуць літыевыя канцэсіі ў гэтай краіне. Першай на гэтую публікацыю звярнула ўвагу «Наша Ніва».

Александр Лукашенко и президент Зимбабве Эмерсон Мнангагва в 2019 году в Минске. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва ў 2019 годзе ў Мінску. Фота: president.gov.by

Як сцвярджаюць крыніцы, падчас візіту абмяркоўвалася шмат пытанняў. У тым ліку гэта былі «крытычна [важныя] перамовы па двухбаковых пытаннях і кантактах з удзелам блізкіх сяброў Лукашэнкі, але галоўнае пытанне было ў прыродных запасах краіны, у прыватнасці, у белым золаце — літыі».

На тэрыторыі Зімбабвэ знаходзяцца найбуйнейшыя ў Афрыцы і ў свеце радовішчы літыю. Сусветны лідар па яго куплі — Кітай. Здабычу на гэтых радовішчах вядуць кітайскія кампаніі.

Летась Зімбабвэ забараніла экспарт неапрацаванага літыю, каб утрымаць замежныя кампаніі і кантрабандыстаў ад марадзёрства. Пазней забарона была аб’яднаная з поўнай забаронай на экспарт каляровых металаў.

Літый, яго злучэнні і сплавы крытычна неабходныя для аўтапраму, авіябудавання, металургіі, мікраэлектронікі, хіміі і іншых сфераў. Таксама ён запатрабаваны ў фармакалогіі, цяжкай прамысловасці і ядзернай энергетыцы. Літый — адзіная даступная крыніца атрымання трытыю (радыеактыўны ізатоп вадароду), таксама ён ужываецца падчас вырабу стрыжняў, якія рэгулююць сістэму абароны рэактара.