Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  3. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  4. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў 14 лютага раскрытыкаваў чыноўнікаў за кепскую прапрацоўку шэрагу важных рашэнняў, якія былі ўнесеныя на яго разгляд. Дэталі сустрэчы апублікавала прэс-служба палітыка.

Александр Лукашенко на совещании с руководством Совмина. 14 февраля 2023 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна. 14 лютага 2023 года. Фота: president.gov.by

Лукашэнка адзначыў, што сабраў нараду, каб «разгледзець некалькі важных эканамічных пытанняў і прыняць па іх аптымальныя для дзяржавы рашэнні».

Удзельнікі сустрэчы падалі праекты дакументаў што да пашырэння функцый цэнтраў па абслугоўванні бюджэтных арганізацый, фінансавання дзяржаўных тэатраў, механізму далучэння нізкаэфектыўных сельскагаспадарчых арганізацый да дзяржпрадпрыемстваў, падтрымкі ААТ «МАЗ».

Па кожным з пытанняў Аляксандр Лукашэнка «выказаў жорсткую крытыку, не пагадзіўшыся з шэрагам прапанаваных у праектах дакументаў падыходаў». Ён таксама звярнуў увагу «адказных асобаў на павярхоўны падыход пры падрыхтоўцы важных дакументаў» і «недастатковую ўвагу да пытанняў выдаткоўвання бюджэтных сродкаў», піша прэс-служба.

Што да праекта ўказа па пашырэнні функцый цэнтраў па абслугоўванні бюджэтных арганізацый, урад прапануе «дагрузіць» цэнтры дадатковай працай: павялічыць колькасць і пашырыць пералік абслугоўваных бюджэтных арганізацый, даць цэнтрам магчымасць прадстаўляць інтарэсы арганізацый у судах, выступаць заказчыкамі падчас будаўніцтва.

Як расказаў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, раней гаспадарчыя групы і бухгалтарскія службы былі ў кожнай дзяржаўнай установе. Аднак з розных прычын абавязкі, якія яны выконвалі, вырашылі перадаць на аўтсорс. Каб гэтая праца была цэнтралізаваная, у 2020 годзе ў Беларусі стварылі спецыяльныя цэнтры па абслугоўванні бюджэтных арганізацый, яны і сталі займацца іх бухгалтэрыяй, забяспечаннем, тэхабслугоўваннем і іншымі пытаннямі. Сёння пры выканкамах у краіне працуе 181 такі цэнтр, яны абслугоўваюць больш за 9 тысяч арганізацый, далажыў міністр.

— Сёння нам не патрабуецца ў кожнай школе мець бухгалтара, спецыяліста па закупках, юрыста, без якога гаспадарчую дзейнасць ажыццяўляць нельга. Цяпер гэтыя людзі знаходзяцца ў цэнтры і могуць ажыццяўляць гэтыя функцыі для рознай колькасці арганізацый, — растлумачыў Юрый Селіверстаў.

Лукашэнка ўсумніўся, што прынятыя раней меры прынеслі чаканы эфект. Акрамя таго, у яго паўсталі пытанні да юрыдычнага боку: цэнтры нібыта існуюць пры выканкамах, але выведзеныя з іх структуры, і да канца не ясна, каму яны падпарадкоўваюцца. Лукашэнка даручыў Камітэту дзяржкантролю вывучыць на месцах працу гэтых цэнтраў, праманіторыць, наколькі эфектыўная іх дзейнасць.

Дапамога МАЗу

Акрамя таго, чыноўнікі звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай рэструктурызаваць прыкладна палову запазычанасці ААТ «МАЗ».

— Вам подпіс прэзідэнта патрэбны, каб я вам падараваў на 10 ці колькі гадоў гэтыя грошы. Я ж не Дзед Мароз! — сказаў Лукашэнка.

У дакладах чыноўнікаў гаворка ішла пра магчымасць рэструктурызацыі на 15 гадоў.

— Давай, можа, на 30, — саркастычна адзначыў Лукашэнка, але пагадзіўся даць дадатковую падтрымку ААТ «МАЗ».

Пытанне з тэатрамі

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў чыноўнікам пра сваё патрабаванне выйсці на раўнадолевае фінансаванне тэатраў: бюджэт плюс уласныя сродкі. То-бок колькі трупа зарабіла сваімі сіламі, столькі і атрымае ў якасці падтрымкі ад дзяржавы. Аднак і гэтае даручэнне пакуль не выкананае. Больш за тое, на разгляд вынеслі праект новага ўказа, у якім прапануецца трохі іншая сістэма фінансавання тэатраў.

— Якія вы яшчэ грошы ў мяне просіце? 50% мы даём тэатрам датацыю. Тым тэатрам практычна, якія ў 2020 годзе выступілі за знішчэнне дзяржавы. Што вы зрабілі, каб выканаць маё даручэнне? — спытаў Аляксандр Лукашэнка. — Усе выконвалі: ад міністра культуры, старшынь гар-, аблвыканкамаў да Качанавай. Усе хадзілі вакол тэатра, прыйшлі і кажуць: «Грошай мала». Што вы просіце? (…) Другое, што вы прапануеце: каб я заплаціў за ўтрыманне і выкарыстанне ў поўным аб’ёме за кошт бюджэтных сродкаў дзяржмаёмасці тэатра, уключаючы аплату працы працаўнікоў і рабочых, камунальныя паслугі, тэхнічнае абслугоўванне будынкаў і збудаванняў, добраўпарадкаванне тэрыторыі (дрэвы буду садзіць за вас, а вы будзеце хадзіць з бэчэбэшнымі сцягамі) і рамонт абсталявання і транспарту. Хіба тэатр будзе перажываць з нагоды транспарту, нейкага абсталявання? За гэта ж заплацяць з бюджэту. Мы ж сабраліся, каб лепш зрабіць. А вы мне прапануеце сёння вось гэты бардак узаконіць, — раскрытыкаваў такія прапановы Лукашэнка.