Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  3. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  4. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


Памочнік старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Міхаіла Мясніковіча Дзмітрый Шадко выйшаў з СІЗА КДБ. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Дмитрий Шедко. 2019 год. Минск, Беларусь. Фото: социальные сети Дмитрия Шедко
Дзмітрый Шадко. 2019 год. Мінск, Беларусь. Фота: сацыяльныя сеткі Дзмітрыя Шадко

Паводле звестак праваабаронцаў, Дзмітрый Шадко выйшаў на волю 24 сакавіка. У якім ён статусе — невядома. Раней паведамлялася, што мужчына быў затрыманы па крымінальнай справе па артыкуле 289 КК (Акт тэрарызму). Як пісала «Вясна», ён «ведаў некаторых людзей, якія былі затрыманыя па справе аб дыверсіі ў Мачулішчах». На волю таксама выйшлі яшчэ два чалавекі, якія затрымліваліся ў рамках гэтага расследавання: Ілля Кабанаў і Руслан Маслянкоў.

Дзмітрыю Шадко 44 гады, ён грамадзянін Беларусі. Скончыў БДУІР і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Яго кар’ерны рост пачаўся з пасадаў у цэнтральным камітэце БПСМ (першая назва БРСМ) і кампаніі «Гандлёва-камерцыйны дом Юніспектр». Пасля працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Планета», заснаванага «Белтрансгазам», а з 2011 года — у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

Намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі Шадко стаў у 2011 годзе, праз некалькі гадоў дарос да першага намесніка міністра. У траўні 2019 года вызвалены ад пасады па пагадненні бакоў.

Вядома, што пасля сыходу з пасады намесніка міністра Дзмітрый працаваў кіраўнічым дырэктарам «ДФС» (кампанія з холдынгу «БелВЭБ»), якой належыць інвестыцыйная платформа Finstore.by, а апошнім часам займаў пасаду памочніка старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Міхаіла Мясніковіча.