Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  5. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  10. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
Читать по-русски


Мінск і Масква дамовіліся пра размяшчэнне ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі. Да 1 ліпеня скончаць будаваць сховішча для яго. Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў у праграме «Масква. Крэмль. Пуцін» у эфіры тэлеканала «Расія 24».

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, пра што даўно прасіў Аляксандр Лукашэнка, заявіў расійскі прэзідэнт.

Пуцін удакладніў, што ў Беларусі 1 ліпеня скончаць будаваць спецыяльнае сховішча для тактычнай ядзернай зброі.

Пры гэтым, паводле Пуціна, Расія ў гэтай сітуацыі робіць гэтак жа, як ЗША.

— Мы не перадаём (ядзерную зброю. — Заўв. рэд.). І ЗША сваім саюзнікам не перадаюць. Мы ў прынцыпе робім усё тое самае, што яны рабілі дзесяцігоддзе. Яны маюць у пэўных краінах саюзнікаў і рыхтуюць іх носьбіты, іх жа рыхтуюць экіпажы. Мы тое самае збіраемся рабіць, — заявіў Пуцін.

Ён таксама паведаміў, што Расія ўжо перадала Беларусі комплекс «Іскандэр», які можа быць носьбітам ядзернай зброі. А таксама дапамагла пераабсталяваць 10 самалётаў беларускіх ВПС для выкарыстання такога тыпу зброі.

Паводле яго словаў, падставай для такога кроку паслужыла заява Вялікабрытаніі пра пастаўкі Украіне снарадаў са збедненым уранам.

Аляксандр Лукашэнка раней неаднаразова казаў, што лічыць памылкай рашэнне пра вывад з Беларусі ядзернай зброі, якое было прынятае ў 1992 годзе. У лютым 2022 года Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ў выпадку пагрозаў з боку Захаду можа быць размешчаная ядзерная зброя. Ён таксама адзначыў, што папросіць Расію стварыць вайсковы цэнтр для асваення «Іскандэраў», бо Беларусь плануе купляць гэты тып узбраенняў.

У чэрвені 2022 года падчас сустрэчы з Пуціным у Санкт-Пецярбургу Лукашэнка прапанаваў прыняць «люстраныя меры ў ваеннай сферы на дзеянні Захаду» і «прыстасаваць» беларускія самалёты для нясення ядзерных зарадаў.

У жніўні Лукашэнка заявіў, што пераабсталяванне беларускіх самалётаў пад магчымасць нясення ядзернай зброі выкананае.

22 сакавіка ў Хатыні, каментуючы расійскім і беларускім прапагандыстам намер Брытаніі паставіць Украіне боепрыпасы са збедненым уранам, Лукашэнка заявіў, што «Расія паставіць нам боепрыпасы з сапраўдным уранам».