Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  5. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  10. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
Читать по-русски


У сакавіку Уладзімір Пуцін заявіў, што дамовіўся з Аляксандрам Лукашэнкам пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі, а ў траўні падпісалі і дакументы пра гэта. Зброю ўжо пачалі перамяшчаць у Беларусь. У парламенце з гэтай сітуацыяй згодныя і сцвярджаюць, што гэта працяг міралюбнай палітыкі Беларусі і ўсё адбываецца ў рамках змененай Канстытуцыі. Пра гэта гаворыцца ў адказах з дзвюх палат Нацыянальнага сходу, якія атрымаў на свае звароты беларус Максім. Ён апублікаваў лісты ў сваім Facebook.

Боеприпасы с символом радиационной опасности. Фото: iStock
Боепрыпасы з сімвалам радыяцыйнай небяспекі. Фота: iStock

Максім родам са Светлагорска, але жыве цяпер у Літве. Мужчына яшчэ вясной накіраваў электронныя звароты ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі, а таксама ў Міністэрства абароны. Ён папрасіў:

  • выказаць афіцыйную пазіцыю ўладаў што да заявы Пуціна пра размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі;
  • не дапусціць захоўвання і размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі;
  • прыняць прававыя нормы, якія захоўваюць статус Беларусі як дзяржавы без ядзернай зброі (гэта было ў адрас парламента).

У пачатку чэрвеня Максім атрымаў усе адказы.

Самы аб’ёмны далі ў Палаце прадстаўнікоў. З яго вынікае, што размяшчэнне ядзернай зброі стала наўпростым вынікам змены Канстытуцыі на рэферэндуме 27 лютага 2022 года, калі з яе так дарэчы прыбралі норму пра тое, што краіна імкнецца да статусу бяз’ядзернай зоны.

Але ў лісце з парламента запэўніваюць, што прычына гэтага карэктавання была зусім іншай: маўляў, у Беларусі цяпер працуе АЭС, а значыць, палажэнне пра бяз’ядзерную зону страціла сэнс. Таму замест гэтага напісалі, што «Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў дачыненні да іншых дзяржаваў».

«Гэты дадатак замацоўвае статус Беларусі як краіны, якая прытрымліваецца міралюбнай знешняй палітыкі», — адзначае дэпутат Алег Белаконеў, кіраўнік камісіі парламента па нацыянальнай бяспецы, які складаў адказ.

Потым амаль дзве старонкі яго ліста прысвечаныя намаганням Беларусі па… нераспаўсюдзе ядзернай зброі.

«Рэспубліка Беларусь праводзіць паслядоўную палітыку ў сферы ядзернага раззбраення. Унёсак нашай дзяржавы ў гэтай галіне відавочны і бясспрэчны, што неаднаразова пацвярджалася ў шматлікіх дакументах», — піша прадстаўнік парламента.

Ён нагадаў пра тое, у 1993 годзе Беларусь далучылася да Дамовы пра нераспаўсюд ЯЗ, у 2005 годзе парламент зацвердзіў супрацьдзеянне незаконнаму распаўсюду зброі масавага паражэння як адзін з асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі. Згодна з канцэпцыяй нацбяспекі, зацверджанай Лукашэнкам у 2010 годзе, адна з мераў абароны краіны ад знешніх пагроз — працяг курсу ў сферы ядзернага раззбраення і ўдзел у рэжымах нераспаўсюду ЯЗ. А ў Ваеннай дактрыне 2016 года гаворыцца, што для захавання сваёй бяспекі Беларусь павінная ўсяляк садзейнічаць нераспаўсюду зброі масавага знішчэння, скарачэнню ракетна-ядзернага ўзбраення.

І нават у праекце новай канцэпцыі нацбяспекі, які ўжо зацверджаны Саветам бяспекі, прадугледжана, што адным з кірункаў мераў па абароне ад знешніх пагроз з’яўляецца ўдзел у міжнародных пагадненнях у галіне нераспаўсюду зброі масавага знішчэння.

Як усё гэта апраўдвае размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі, кіраўнік камісіі парламента па нацбяспецы не тлумачыць. А ў канцы дадае, што выказванне афіцыйнай пазіцыі ўладаў наогул не ўваходзіць у кампетэнцыю Палаты прадстаўнікоў.

Ответ из Палаты представителей. Фото: facebook.com/didzhey97
Адказ з Палаты прадстаўнікоў. Фота: facebook.com/didzhey97
Ответ из Палаты представителей. Фото: facebook.com/didzhey97
Адказ з Палаты прадстаўнікоў. Фота: facebook.com/didzhey97
Ответ из Палаты представителей. Фото: facebook.com/didzhey97
Адказ з Палаты прадстаўнікоў. Фота: facebook.com/didzhey97

У Савеце Рэспублікі таксама адмовіліся выказваць пазіцыю ўладаў і нагадалі, што пасля выпраўлення Канстытуцыі Беларусь перастала быць бяз’ядзернай зонай, і вярнуць гэта назад можна толькі новым рэферэндумам. Пры гэтым у адказе адзначылі, што, у адпаведнасці з Ваеннай дактрынай 2016 года, «Беларусь для захавання сваёй ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны мае права выкарыстаць ваенную арганізацыю дзяржавы, іншыя неабходныя сілы і сродкі, а таксама прыняць дапамогу іншых дзяржаваў у адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі».

«Супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заключанымі міжнароднымі дамовамі ў інтарэсах захавання бяспекі дзяржавы, прыняцця сумесных мераў па перадухіленні ваенных пагроз і ўмацавання сістэмы калектыўнай бяспекі», — заявіў прадстаўнік Савета Рэспублікі — начальнік сакратарыята Міхаіл Гурыновіч.

Ответ из Совета Республики. Фото: facebook.com/didzhey97
Адказ з Савета Рэспублікі. Фота: facebook.com/didzhey97
Ответ из Совета Республики. Фото: facebook.com/didzhey97
Адказ з Савета Рэспублікі. Фота: facebook.com/didzhey97

Ну, а ў Міністэрстве абароны аддалі перавагу таму, каб нічога не тлумачыць, бо… ужо тлумачылі раней:

«Кіраўніцтвам міністэрства пытанні размяшчэння названага віду ўзбраення на тэрыторыі Беларусі неаднаразова асвятляліся ў СМІ. Службовымі асобамі дзяржавы дадзеныя разгорнутыя каментары па названых пытаннях», — заявіў начальнік Генштаба Віктар Гулевіч.

Ответ из Минобороны. Фото: facebook.com/didzhey97
Адказ з Мінабароны. Фота: facebook.com/didzhey97

«Калі ў вас раней былі здагадкі, навошта Лукашэнка зладзіў той рэферэндум па зменах у Канстытуцыю, то цяпер ёсць афіцыйны адказ — каб мець магчымасць вярнуць ядзерную зброю на тэрыторыю Беларусі і трактаваць закон так, як хочацца рэжыму», — лічыць аўтар зваротаў Максім.

Ён заклікаў іншых беларусаў, хаця б тых, хто за мяжой, таксама накіроўваць уладам такія звароты, каб паўплываць на планы ўладаў па размяшчэнні ядзернай зброі ў краіне.

Дарэчы, на гэтую ж тэму нядаўна з’явілася петыцыя, падпісаць якую можна на партале «Удобный город». Яе ад ініцыятыўнай групы грамадзян апублікавала дэпутатка Мінскага гарсавета Вольга Цесакова, якая ў 2020 годзе падтрымала пратэст і вымушаная была з’ехаць з краіны.

У тэксце петыцыі падкрэсліваецца, што размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі ставіць краіну ў небяспечнае становішча і падрывае ўсе ранейшыя намаганні па ядзерным раззбраенні. Аўтары звароту просяць даць грамадству адказ што да «афіцыйнай дзяржаўнай пазіцыі Беларусі» па пытанні размяшчэння ядзернай зброі, «выключыць спекуляцыі службовымі асобамі» пытаннем размяшчэння ядзернай зброі, вывучыць грамадскую думку жыхароў Беларусі наконт размяшчэння ЯЗ, прыняць прававыя нормы, якія захоўваюць статус Беларусі як бяз’ядзернай дзяржавы і не дапусціць размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі нашай краіны.

Збор подпісаў пад петыцыяй завершыцца 10 чэрвеня. На гэты момант яе падпісалі 130 чалавек. Зварот будзе накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства юстыцыі.

Чытайце таксама