Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  3. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  4. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


Прадстаўнікі Еўрасаюза ўдзень 26 ліпеня ўзгаднілі ўвядзенне новага, больш жорсткага, пакета санкцый у дачыненні да Беларусі. Пра гэта паведаміла Іспанія, якая цяпер старшынюе ў Савеце Еўрасаюза.

Флаг Евросоюза. Фото: Pixabay.com
Сцяг Еўрасаюза. Фота: Pixabay.com

«Амбасадары ЕС дамовіліся прыняць абмежавальныя меры з прычыны сітуацыі ў Беларусі і датычнасці Беларусі да расійскай агрэсіі супраць Украіны», — паведамляе старшынёўства Іспаніі.

У новы санкцыйны спіс увайшлі фізічныя і юрыдычныя асобы Беларусі. Сам спіс пакуль не публікуецца.

Раней было неафіцыйна вядома, што пакет «ваенных» санкцый плануюць прыняць на гэтым тыдні. У ім будуць сектаральныя санкцыі на прадукцыю ваеннага і падвойнага прызначэння, зброю, амуніцыю, авіяцыйную прадукцыю і тэхналогіі. Пакет паўторыць санкцыі супраць Расіі, каб блакаваць магчымыя нелегальныя пастаўкі ў РФ ваенных кампанентаў.

Таксама паведамлялася, што Еўрапейскі саюз мае намер да 9 жніўня прыняць новы пакет санкцый у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. Раней Reuters пісала, што сярод прапановаў былі абмежаванні на імпарт з Беларусі нафты, вугалю і золата, а таксама на экспарт пэўных машын і тэхналогій, якія могуць быць выкарыстаныя вайскоўцамі.

На гэты момант у дачыненні да беларускіх уладаў уведзеныя шэсць пакетаў еўрапейскіх санкцый, апошні быў прыняты каля года таму. Наколькі вядома, у новых пакетах змякчэння дзейных санкцый, у тым ліку што да экспарту калійных угнаенняў, не плануецца.

Узгадненне новага санкцыйнага пакета пракаментаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка. Паводле яго словаў, гэтага ўдалося дамагчыся дзякуючы намаганням чальцоў Кабінета, якія здолелі пераканаць прадстаўнікоў ЕС у неабходнасці такога кроку.

«Данясенне пазіцыі ўскладнялася розным падыходам у шэрагу дзяржаваў — чальцоў ЕС да бачання санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Але ў выніку нам удалося пераканаць усіх нашых еўрапейскіх партнёраў прыняць правільнае рашэнне», — заявіў ён.

Палітык назваў прыняцце новых абмежаванняў яшчэ адным крокам да гарманізацыі санкцый супраць беларускіх уладаў і Расіі. Ён паабяцаў, што ціск на беларускі рэжым будзе працягвацца, а санкцыі — пашырацца. Латушка таксама анансаваў хуткае прыняцце чарговых санкцый з боку ЗША.