Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  3. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  4. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


Пасля таго як у Беларусі з’явіліся найміты ПВК Вагнера, закрыццё некаторых пунктаў пропуску на літоўска-беларускай мяжы стала толькі пытаннем часу. Магчымае і поўнае яе закрыццё, пра што ў эфіры LRT паведаміў старшыня Камітэта Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне Літвы Лаўрынас Кашчунас.

Памежныя слупы на мяжы Беларусі і Літвы ў Друскінінкаі, Літва, 4 лістапада 2021 года. Фота: Reuters

— Закрыццё некаторых пунктаў [пропуску на мяжы з Беларуссю] - гэта толькі пытанне часу. Гэта абавязкова будзе зроблена, — заявіў Лаўрынас Кашчунас.

Ён не назваў канкрэтных памежных пераходаў, аднак дадаў, што можа быць прынятае рашэнне і пра поўнае закрыццё мяжы, «калі мы ўбачым толькі пагаршэнне сітуацыі».

Паводле Кашчунаса, падпарадкаванае яму ведамства дало рэкамендацыю закрыць пэўныя пункты пропуску на літоўска-беларускай мяжы яшчэ пару месяцаў таму.

Кіраўнік камітэта па нацбяспецы таксама пракаментаваў заяву польскіх афіцыйных асобаў наконт магчымасці поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю з боку Польшчы. Ён заявіў, што ў Літве ўжо вядзецца падрыхтоўка да такога кроку, хоць і не афішуецца.

— Мы крыху адрозніваемся ад палякаў. Палякі дэманструюць трохі больш публічную дэманстрацыю сілы на мяжы. Мы не робім гэтага публічна, але ўвесь план, уся падрыхтоўка зробленыя. На нейкім этапе падключыцца і нашая армія, — растлумачыў Кашчунас.

На гэты момант на мяжы з Літвой працуюць усе пункты пропуску. На беларуска-польскай мяжы засталіся ўсяго два адкрытыя памежныя пераходы: «Брэст» («Тэрэспаль») для легкавых машын і аўтобусаў і «Казловічы» («Кукурыкі») — для грузавога транспарту.

Нагадаем, напярэдадні прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сустрэліся ў Сувалкскім калідоры. Паводле іх ацэнкі, колькасць наймітаў ПВК Вагнера на тэрыторыі Беларусі складае каля 4 тысяч ці больш. Лідары абедзвюх краін заявілі, што ўжо прынятыя адпаведныя меры: узмоцненая ахова, падрыхтаваныя і абноўленыя планы перакрыцця межаў з Беларуссю.

Яшчэ раней міністр унутраных справаў Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў, што Польшча, Латвія і Літва могуць закрыць межы з Беларуссю, калі на памежжы адбудуцца сур’ёзныя інцыдэнты з удзелам ПВК Вагнера.

У Літве таксама паведамілі, што гатовыя закрыць мяжу з Беларуссю «ў выпадку змены ўзроўню пагрозаў у рэгіёне». Акрамя таго, у краіне дапусцілі, што пасажырскія аўтобусныя рэйсы ў Беларусь могуць адмяніць праз пагрозу нацбяспецы.

Чытайце таксама