Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  5. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  10. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
Читать по-русски


Ужо заўтра, 18 жніўня, Літва закрые два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. А ў канцы месяца міністры Польшчы і краін Балтыі абмяркуюць усе дэталі агульнага плана па сінхронным закрыцці памежных пунктаў з нашай краінай у выпадку крызісаў. Наколькі рэальнае такое развіццё падзей? Як гэта можа паўплываць на Аляксандра Лукашэнку і ці ўплывае цяпер? Ці стане палітык шукаць спосабы адкрыць межы? «Люстэрка» задало гэтыя пытанні палітычным экспертам.

Пункт пропуска "Лоша" (с литовской стороны Шумскас). Фото: телеграм-канал Госпогракомитета
Пункт пропуску «Лоша» (з літоўскага боку «Шумскас»), які будзе закрыты з 18 жніўня. Фота: тэлеграм-канал Дзяржпамежкамітэта

«Лукашэнка ўжо не з’яўляецца роўным актарам разам з Расіяй і нават ПВК Вагнера»

Ускосныя сігналы таго, што закрыццё межаў уплывае на Лукашэнку, відаць ужо цяпер, лічыць палітолаг і дырэктарка Цэнтра новых ідэй Леся Руднік. Да іх яна адносіць заяву палітыка 11 жніўня пра тое, што «з палякамі трэба размаўляць», і ягонае даручэнне прэм’ер-міністру Галоўчанку наладзіць з імі адносіны.

— Гэта быў такі дыпламатычны сігнал, якраз пасля заявы [Литвы], што на парадку дня — тэма закрыцця межаў. Думаю, што ён ці то дзейнічае па старой звычцы, ці то хапаецца за апошні шанец і спрабуе падаваць знакі зацікаўленасці ў тым, каб гэтага не адбывалася, — лічыць экспертка. — Пры гэтым я думаю, што нейкіх глабальных змен не будзе. У тым плане, што Лукашэнка не гатовы абмяркоўваць вызваленне палітвязняў ці нешта яшчэ ўзамен на незакрыццё межаў. Тым больш што гэтае рашэнне звязанае не з палітычнымі зняволенымі, а ў першую чаргу з пераездам ПВК Вагнера ў Беларусь і вельмі смелымі і нахабнымі ў нейкім сэнсе заявамі пра тое, што «Вагнер гатовы і да мяжы даехаць». Я думаю, за такімі правакацыямі ўважліва сочаць. Зразумела, што ў Лукашэнкі няма гэтай карты ў руках, ён не можа зрабіць так, каб ПВК Вагнера сышла з Беларусі. Бо ўжо не з’яўляецца роўным актарам нароўні з Расіяй і нават самой ПВК.

Паводле Руднік, у такой сітуацыі палітык хутчэй за ўсё не здольны паўплываць і на прысутнасць у Беларусі расійскіх вайскоўцаў і спыніць дапамогу, якую дае Расіі пачынаючы з лютага 2022 года. І наступствы поўнага закрыцця мяжы, калі яно адбудзецца, могуць прывесці да пагаршэння адносін з электаратам, на якое будзе складана паўплываць.

Леся Рудник. Фото: сайт "Центра новых идей"
Леся Руднік. Фота: сайт Цэнтра новых ідэй

— Я б ставіла на тое, што Лукашэнка ў гэтай сітуацыі страціць сваю перфарматыўную легітымнасць, заснаваную на задавальненні базавых патрэбаў электарату. Яна звязаная са спробамі захаваць у краіне стабільнасць і дабрабыт, даць людзям магчымасць хаця б з’ездзіць у памежжа Польшчы і Літвы. І вось гэтая легітымнасць будзе трошкі падарваная, бо рашэнне пра закрыццё межаў больш адаб’ецца на беларусах, у тым ліку на жыхарах памежжа, чым на жыхарах ЕС. Таксама яго адчуюць беларусы, якія раней не думалі пра палітыку і эканоміку, карыстаючыся тым, што можна выехаць у суседнюю краіну, купіць там нешта танней, падарожнічаць у цікавейшыя месцы. І тады поўнае закрыццё межаў можа стаць першым сур’ёзным падрывам легітымнасці Лукашэнкі з 2020 года. Таму, думаю, мы можам чакаць, што ён будзе спрабаваць неяк апраўдацца за гэтае рашэнне, растлумачыць, чаму так адбылося і што рабіць.

Экспертка адзначае, што ў такім выпадку Лукашэнка зможа зрабіць няшмат. З пункту гледжання эканамічнай сітуацыі давядзецца рэструктураваць гандлёвыя адносіны і зноў арганізоўваць імпарт і экспарт. А з пункту гледжання палітычнай — наладзіць кантакт са сваёй аўдыторыяй.

— Падазраю, што калі б у нейкім уяўным сцэнары Лукашэнка адпусціў большую колькасць палітвязняў, магчыма, пачаўся б дыялог што да адкрыцця межаў, — разважае суразмоўніца. — Але пакуль я не бачу, што Лукашэнка гатовы гэта зрабіць. І што Еўрасаюз гатовы пра гэта размаўляць. Такога прэцэдэнту не было. Думаю, у тым ліку мы можам чакаць і радыкалізацыі рыторыкі, калі будзе прынятае рашэнне пра закрыццё пунктаў пропуску. Лукашэнка можа ўжо не гуляць у пацяпленне адносін, а наадварот, зноў вінаваціць Польшчу і Літву ва ўсім, што наогул адбываецца вакол Беларусі, у падрыхтоўцы атак і гэтак далей. Але гэта хутчэй не пра дзеянні, а пра рыторыку. Я не думаю, што беларускі рэжым і асабліва Лукашэнка гатовы пайсці на вызваленне палітвязняў ці памяншэнне рэпрэсій.

Поўнае закрыццё мяжы, на думку дырэктаркі Цэнтра новых ідэй, у найбліжэйшыя месяцы наўрад ці здарыцца, бо Польшча, Літва і Латвія не будуць гатовыя цалкам адгарадзіцца ад нашай краіны.

— Але рабіць прагнозы ў нашай сітуацыі досыць складана, улічваючы, што Літва апошнім часам агучыла досыць нечаканыя і радыкальна супрацьлеглыя палітычныя заявы ў параўнанні з 2020 годам. Таму можна чакаць чаго заўгодна, — заключае Леся Руднік.

«Гэта, хутчэй, чарговы сігнал афіцыйнаму Мінску, не больш»

Фото: "Зеркало"
Пункт пропуску «Баброўнікі» («Бераставіца») з боку Польшчы. Фота: «Люстэрка»

З тым, што поўнага закрыцця межаў з Беларуссю з боку Польшчы і краін Балтыі хутчэй за ўсё не здарыцца, згодны і палітычны аналітык Валерый Карбалевіч. Эксперт упэўнены, што ў гэтым пытанні пакуль што нават няма чаго абмяркоўваць:

— Такія пагрозы [закрыцць межы] гучалі з боку Польшчы і Літвы ўжо неаднаразова. А калі яны агучваюцца часта, але не рэалізуюцца на практыцы, гэта перастае працаваць. Цалкам закрыць праезд можна толькі пры ўмове нейкага рэзкага абвастрэння, сілавога сутыкнення. Бо гэта не проста мяжа Беларусі і Літвы, Беларусі і Польшчы. Гэта мяжа паміж Еўропай і Усходам, праз яе ідуць транзітныя грузы з краін Усходу, з Расіі, Казахстана, Кітая. І ідуць яны не толькі ў Польшчу і Літву, а і далей у краіны Еўрапейскага саюза. То-бок такое рашэнне закранае інтарэсы досыць вялікай колькасці дзяржаваў, прычым вельмі моцных і ўплывовых. Таму не думаю, што без кансультацый з Брусэлем Літва і Польшча могуць наважыцца на такія крокі. Гіпатэтычна, вядома, можна абмяркоўваць любыя сцэнары. Але калі ўсё застанецца на цяперашнім узроўні канфлікту, не будзе эскалацыі, я не думаю, што мяжа будзе перакрытая.

Сустрэчу міністраў краін Балтыі і Польшчы 28 жніўня аналітык не лічыць доказам таго, што рашэнне закрыць межы могуць сапраўды прыняць.

— Так, будзе сустрэча, на якой абмяркуюць нейкія планы. Ад абмеркавання да рэалізацыі дыстанцыя досыць вялікая, — тлумачыць Карбалевіч. — Я думаю, што гэта хутчэй дэманстрацыя, чарговы сігнал афіцыйнаму Мінску, чарговае папярэджанне, не больш. На маю думку, пакуль да гэтага так ставяцца і ў Мінску, і ў Варшаве, і ў Вільнюсе, і ў іншых сталіцах. А калі казаць пра закрыццё двух пераходаў, якое адбудзецца ў пятніцу [18 жніўня], то думаю, што гэта ніяк не паўплывае на Лукашэнку і ягоную палітычную лінію. Скажам так, гэта недастаткова моцныя рычагі ўплыву, якія маглі б заахвоціць яго нейкім чынам памяняць палітыку. Да таго ж чатыры іншыя пункты застануцца, будзе адбывацца транзіт. Ну так, будуць большыя чэргі на іншых пераходах. Але не думаю, што гэта моцна хвалюе Лукашэнку.

Фото: Еврорадио
Валерый Карбалевіч. Фота: «Еўрарадыё»

Яшчэ адным доказам таго, што эскалацыі канфлікту (а значыць, і поўнага закрыцця межаў) не будзе, суразмоўца бачыць дастаткова міралюбныя выказванні Аляксандра Лукашэнкі 11 жніўня.

— На адрас Польшчы гучала, што «мы гатовыя дамаўляцца», а прэм’ер-міністру ён даручыў дамовіцца з палякамі. Мяркуючы з гэтай рыторыкі, не думаю, што сёння беларускія ўлады рыхтуюцца да нейкай эскалацыі і нейкага абвастрэння, — адзначае Карбалевіч. — ПВК Вагнера знаходзіцца на нашай тэрыторыі пад кантролем беларускіх уладаў, і нейкіх самастойных дзеянняў яны ў сённяшніх умовах рабіць не могуць.

Больш міралюбная рыторыка, чым звычайна гучыць з вуснаў Лукашэнкі, на думку эксперта, выкліканая не толькі рызыкай поўнага закрыцця межаў, але і сукупнасцю некалькіх фактараў:

— Я думаю, гэта вынік комплексу прычын. І тых пагрозаў, якія гучаць з боку Польшчы і Літвы. І, магчыма, прыезду міністра абароны Кітая ў Беларусь. Таму што кітайскія грузы таксама ідуць праз беларуска-польскую мяжу, і такі падарунак госцю, як закрыццё ўсіх прапускных пунктаў, быў бы не вельмі добрым. Але я не думаю, што палітычная лінія Лукашэнкі цяпер зменіцца. Ён будзе перыядычна рабіць акцэнт то на міралюбную рыторыку, то на агрэсіўную. То ўзмацняць гібрыдныя атакі на межах з дапамогай мігрантаў, то паслабляць іх. Пакуль захоўваецца цяперашні ўзровень канфрантацыі, я не чакаю нейкіх сур’ёзных пераменаў у двухбаковых адносінах, у тым ліку што да мяжы.

Чытайце таксама