Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  5. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  10. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
Читать по-русски


У фонд Аляксандра Лукашэнкі з рэспубліканскага бюджэту накіруюць амаль 1 млрд рублёў, вынікае з праекта закона пра бюджэт на 2024 год. Гэта ў паўтара разу больш, чым год таму.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Як вырасце фонд Лукашэнкі

У фонд Аляксандра Лукашэнкі з бюджэту ў 2024 годзе вылучаць на 335,5 млн рублёў больш, чым сёлета, вынікае з праекта закона. Памер фонду складзе 999 млн 658 тыс. рублёў — гэта 2,5% ад усіх даходаў рэспубліканскага бюджэту. Большы памерам ён быў толькі двойчы — у 2022 годзе (1,169 млрд) і ў 2018 годзе (1,2 млрд).

Для таго каб сфармаваць гэты фонд у такім памеры, чыноўнікі чарговым разам адмянілі дзеянне артыкула Бюджэтнага кодэкса (які ў іерархіі нарматыўных актаў стаіць вышэй за закон), што абмяжоўвае максімальныя сумы для рэзервовых фондаў і дзе прапісаныя мэты, на якія гэтыя грошы могуць накіроўвацца.

Артыкул 42 Бюджэтнага кодэкса: «Агульны памер рэзервовых фондаў у рэспубліканскім бюджэце не можа перавышаць 2% уласных даходаў рэспубліканскага бюджэту без уліку даходаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў». А ў артыкуле 43 Бюджэтнага кодэкса гаворыцца, што памер фонду прэзідэнта не можа перавышаць 1% даходаў бюджэту.

На што выдаткуюць грошы з гэтага фонду

У праекце закона ўказа пра рэспубліканскі бюджэт гаворыцца, што сродкі з гэтага фонду выдаткоўваюцца на павышэнне заробкаў пэўнай катэгорыі работнікаў:

  • дзяржаўным цывільным службоўцам;
  • работнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый;
  • грашовага забяспечання вайскоўцам, асобам начальніцкага і шараговага складу органаў і падраздзяленняў.

Усе гэтыя групы работнікаў і так атрымліваюць заробкі з бюджэту, для чаго неабходна прапускаць частку гэтых грошай праз фонд Лукашэнкі, чыноўнікі не тлумачылі.

Акрамя таго, гэтыя грошы могуць выкарыстоўваць на пенсійнае забяспечанне вайскоўцаў, асоб начальніцкага і шараговага складу органаў і падраздзяленняў. А таксама на фінансаванне будаўніцтва або рэканструкцыі дарог, а таксама аб’ектаў, уключаных у рэгіянальныя інвестыцыйныя праграмы.

Нагадаем, з сярэдзіны 2022 года Мінфін перастаў даваць справаздачу грамадзянам пра тое, як выдаткоўваюцца сродкі бюджэту. Адпаведна, як траціліся сродкі з казны, а таксама з падобных фондаў сёлета, невядома.

Чытайце таксама