Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  5. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  10. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
Читать по-русски


Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны на чале з Кірылам Буданавым — адна з ключавых структур, занятых адбіццём расійскай агрэсіі. Відавочна, што спецыфіка ведамства цяпер прадугледжвае і актыўную працу на беларускім напрамку. Чаму з украінскага боку пастаянна з’яўляецца інфармацыі пра будучыя расійскія тэракты ў Беларусі? Якая роля нашай краіны ў вайне цяпер? Ці ёсць у Лукашэнкі двайнікі? Дзе ў Беларусі будзе размяшчацца ядзерная зброя? Што сабой уяўляе ПВК Вагнера? Гэтыя і іншыя пытанні мы задалі спікеру ГУР МА Украіны Андрэю Юсаву.

представитель Главного управления разведки Министерства обороны Украины Андрей Юсов, Киев, Украина, 5 сентября 2023 года. Фото: Reuters
Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэй Юсаў, Кіеў, Украіна, 5 верасня 2023 года. Фота: Reuters

Паведамленні пра падрывы жылых дамоў у Мазыры і БелАЭС

— Якая роля Беларусі ў вайне цяпер?

— Перш за ўсё варта адзначыць, што, нягледзячы на вялікія намаганні пуцінскай Расіі ўцягнуць беларускае войска ў паўнавартасную наземную аперацыю ў гэтай вайне, РФ гэта не ўдалося. Аднак за гэты час паветраная прастора Беларусі неаднаразова выкарыстоўвалася расійскім агрэсарам для ўдараў па Украіне. На першым этапе — асабліва. У цэлым Беларусь была хабам для пастаўкі ўзбраення, бранятэхнікі, снарадаў. Падчас так званай частковай мабілізацыі вашая краіна была базай для навучання і трэніроўкі [расійскіх] вайскоўцаў.

Такі сумнеўны баланс. Тым не менш ён не перайшоў крайняй мяжы, бо паўнавартаснага ўдзелу беларускага войска разам з Расіяй супраць Украіны так і не адбылося. Цяпер ёсць высокі ўзровень інтэграцыі абаронных структур двух рэжымаў [расійскага і беларускага]. Пакуль сітуацыя карэнна не змянілася.

— У чэрвені 2022-га ГУР заявіла: «Крэмль плануе падрыў жылых дамоў у Мазыры, каб уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны». В лістападзе таго ж года: «Найбліжэйшым часам на тэрыторыі Беларусі запланаванае правядзенне шэрагу тэрактаў <…>. Адна з галоўных цэляў — беларуская атамная электрастанцыя». У кастрычніку 2023-га вы заявілі, што Расія не пакідае спробаў уцягнуць Беларусь у вайну: «Такіх сцэнараў нямала. Ад імітацыйных ДРГ, выкарыстання беспілотнікаў па аб’ектах інфраструктуры энергетычнага сектара і многія іншыя моманты». Цяпер лістапад 2023 года — на шчасце, нічога такога не адбылося. Якая мэта стаіць перад ведамствам, калі яно робіць такія заявы?

— Абнародаванне такой інфармацыі — гэта ў пэўнай ступені праца на апярэджанне. Гэта ў тым ліку раскрыццё планаў праціўніка. Праз функцыі стратэгічнай камунікацыі можна прымусіць праціўніка гэтыя планы карэктаваць, а магчыма, і адмяняць. Таму, нягледзячы на падрыхтоўку такіх сцэнараў [расіянамі], праз абнародаванне па адкрытых або закрытых каналах (пра іх мы не будзем казаць), гэтых найгоршых сцэнараў удаецца пазбегнуць.

Калі Украіна загадзя, напрыклад, паведамляе пра правакацыю, што рыхтуецца на тэрыторыі іншай дзяржавы, але скіраваная супраць Украіны, то яе правядзенне практычна страчвае сэнс, бо ўвесь свет загадзя праінфармаваны пра яе.

— Такія заявы носяць прапагандысцкі сэнс?

— Важна разумець, што Украіна не спрабуе ў прапагандысцкім плане ўплываць на Беларусь і яе насельніцтва. Мы вядзём сваю нацыянальна-вызваленчую вайну і стараемся праводзіць адкрытую інфармацыйную палітыку з усім светам — у тым ліку размаўляючы і тлумачачы тое, што датычыць украінска-беларускіх адносін.

ВСУ укрепляют границу с Беларусью в Ровенской области. Скриншот видео t.me/SerhiyNaiev
УСУ ўмацоўваюць мяжу з Беларуссю ў Ровенскай вобласці. Скрыншот відэа t.me/SerhiyNaiev

Здароўе Лукашэнкі і яго двайнікі

— Наколькі самастойна Аляксандр Лукашэнка прымае рашэнні наконт прысутнасці і дзеянняў расійскіх вайскоўцаў у Беларусі?

— Гэта няпростае пытанне. Зразумела, што Пуцін імкнецца ўсяляк выкарыстоўваць любыя магчымасці, каб павялічваць уласную прысутнасць у Беларусі і ціск на вашую краіну, змяншаючы суверэнітэт дзяржавы. Але, нягледзячы на гэта, мы бачым, што не ўсё яму ўдаецца. Тая ж задача ўцягвання беларускага войска ў вайну да канца не ўдалася. Гэта значыць, што для Пуціна дакладна не ўсё так адназначна.

— Нядаўна кіраўнік украінскай разведкі Кірыл Буданаў даў характарыстыку Аляксандру Лукашэнку: «Калі б ён не быў такім хітрым, мы ўжо мелі б вайну і з Беларуссю, і з тэрыторыяй Беларусі, якую проста выкарыстала б Расія. Гэта нам у плюс. Не будзем абяляць гэтага чалавека, але тое, што ён пасля тых страшных падзей зімы і вясны 2022 года не дапусціў нават спробы ўварвання — гэта праўда. Трэба аддаць яму належнае». У Беларусі гэтая заява выклікала неадназначную рэакцыю.

— Я разумею гэтую рэакцыю. Тое, што беларускае войска не ўцягнутае ў поўнамаштабнае ўварванне, — безумоўна, добрая навіна як для Украіны, так і для самой Беларусі. Гэтага не адбылося не таму, што беларуская ўлада любіць Украіну ці паважае міжнароднае права, а праз [пачуццё] уласнай бяспекі беларускай улады і негатыўныя наступствы, да якіх магло прывесці ўцягванне вашай арміі.

— У якім стане здароўе Лукашэнкі цяпер?

— Мы асобна свядома не адсочваем гэтай інфармацыі. Дакладна надаём ёй менш увагі, чым здароўю Пуціна. Зразумела, што ў сучасным свеце кіраўнікі дзяржаваў — асабліва аўтарытарных рэжымаў — маюць нямала магчымасцяў падтрымліваць уласнае здароўе.

— Кірыл Буданаў некалькі разоў расказваў пра двайнікоў Пуціна. У беларускага палітыка ёсць двайнікі?

— Пацверджанай інфармацыі не было. Пуцін і Лукашэнка — гэта розныя мадэлі, іх тут нельга параўноўваць. У Пуціна сярэднестатыстычная знешнасць, падабраць дублёра проста фізічна для яго значна прасцей, чым, скажам, для Лукашэнкі. І пытанне псіхалогіі адносін — тэхналогія выкарыстання двайнікоў патрабуе ўсё ж пэўнага ўзроўню даверу і дэлегавання. У Беларусі яе выкарыстання дакладна не назіралася.

— Атрымліваецца, Лукашэнка ўнікальны?

— Яго знешнасць сапраўды больш каларытная, чым знешнасць Пуціна. Гэта адназначна.

— У чэрвені гэтага года Лукашэнка заявіў: «Зяленскі мне прапануе: „Давай пагаворым“. Пасылае гэтага Кірыла Буданава на перамовы дзесьці. Мы паехалі праз мяжу іх, міністр замежных справаў паехаў туды, не першы раз, селі ў Львове, вядзём перамовы. Здаецца, нармальна. Даведаліся амерыканцы. Пайшлі нейкія трэнні. Яны нам прапануюць: „Давайце наступным разам у Стамбуле“. Ды пайшлі вы нахран. Які Стамбул. Чаго мы ў Стамбул паедзем, мы мяжуем з вамі. Хочаце размаўляць — давайце размаўляць». Можаце пацвердзіць факт гэтых перамоваў? Пра што там ішла гаворка?

— Я выбачаюся, але мы сур’ёзна будзем абмяркоўваць інфармацыю пра сакрэтную сустрэчу [беларускіх і ўкраінскіх прадстаўнікоў] у Львове? Я думаю, што калі б гэтая падзея адбылася, то яна дакладна не была б сакрэтнай. Сур’ёзна гэта каментаваць, думаю, няма сэнсу.

Лукашэнка пэўныя рэчы агучвае ва ўласных інтарэсах і ў інтарэсах [павелічэння свайго] уплыву на тэрыторыі Беларусі і Расіі, бо, відавочна, ён пасля гісторыі з ПВК Вагнера аднавіў пэўныя публічныя пазіцыі на расійскім рынку. Я не думаю, што Украіне варта на іх сур’ёзна рэагаваць.

Рукопожатие Владимира Путина и Александра Лукашенко перед военным парадом в День Победы в Кремле, Москва, Россия, 9 мая 2023 года. Фото: Reuters
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка паціскаюць адзін аднаму рукі перад вайсковым парадам у Дзень Перамогі ў Крамлі, Масква, Расія, 9 траўня 2023 года. Фота: Reuters

Пра кантроль беларускіх уладаў над ПВК Вагнера

— Які цяпер статус ПВК Вагнера ў Беларусі?

— Фактычна гэты фактар [існавання вагнераўцаў] знік, у тым ліку для Беларусі. Тая роля, якая меркавалася для ПВК Вагнера ў Беларусі, страціла сэнс. З самага пачатку вашая краіна разглядалася як часовы і ў большай ступені публічны цэнтр базавання, пэўны лагістычны цэнтр для перакідвання вагнераўцаў на тэрыторыю краін Афрыкі. Іншыя задачы, якія прыпісвалі ПВК Вагнера, насілі ў большай ступені характар інфармацыйна-псіхалагічнай аперацыі.

— Ёсць ацэнка, як шмат байцоў ПВК засталося ў Беларусі?

— Наколькі вядома, асноўная частка выведзеная.

— Калі ПВК Вагнера трапіла ў Беларусь, Яўген Прыгожын заявіў, што галоўным у нашай краіне будзе Сяргей з пазыўным Піянер. Што гэта за чалавек?

— Цяпер дадатковую інфармацыю раскрыць не магу. Звесткі пра яго, як і пра іншых верхаводаў ПВК Вагнера і іншых незаконных расійскіх тэрарыстычных фарміраванняў, Украіна збірае.

— Піянер дагэтуль застаецца галоўным у Беларусі?

— Пасля вядомай авіякатастрофы ў структуры кіраўніцтва ПВК Вагнера адбыліся сур’ёзныя змены, і агучаная раней інфармацыя страціла актуальнасць. Думаю, у гэтым выпадку таксама.

Наемники ЧВК Вагнера на тренировке с белорусскими военнослужащими 20 июля 2023 года. Фото: Минобороны Беларуси
Найміты ПВК Вагнера на трэніроўцы з беларускімі вайскоўцамі 20 ліпеня 2023 года. Фота: Мінабароны Беларусі

Дзе ў Беларусі знаходзіцца ядзерная зброя

— У якім статусе цяпер расійская ядзерная зброя ў Беларусі?

— Расійская ядзерная зброя ў Беларусі застаецца расійскай ядзернай зброяй. Вашая краіна — гэта проста месца размяшчэння. Магчымасць выкарыстання, адказнасць за абслугоўванне і выкарыстанне цалкам у руках Крамля.

— Ёсць інфармацыя, дзе тэрытарыяльна яе будуць захоўваць?

— Так, яна ёсць і ва Украіне, і ў краінах NATO і ЕС.

— Гэта Асіповічы?

— Не будзем гэта каментаваць, бо там разглядаецца некалькі варыянтаў. Для Украіны гэтая сітуацыя стратэгічна нічога не мяняе, бо расійская тактычная ядзерная зброя знаходзіцца ў многіх іншых месцах. У цэлым размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі — гэта, безумоўна, падыманне ставак і шантаж з боку Пуціна, і перш за ўсё [яна] нясе дадатковую пагрозу для самой Беларусі.

— Чаму?

— Краіна, якая адмовілася ад ядзернага арсенала, напэўна, калі прымае зноў такую зброю на сваёй тэрыторыі, якой не кіруе, стварае дадатковыя фактары рызыкі для сябе.

«Аб'ектыўна сілавы блок у Беларусі досыць моцны»

— ГУР МА Украіны праводзіць аперацыі на тэрыторыі Беларусі?

— Галоўнае ўпраўленне разведкі сёння адказвае, у прыватнасці, за абарону суверэнітэту Украіны ад расійскай агрэсіі разам з іншымі складнікамі сектару бяспекі і абароны. І таму пра [аперацыі на] тэрыторыі Расійскай Федэрацыі мы можам гаварыць і адказваць сцвярджальна. Што да іншых дзяржаваў — так, ёсць кантакт і ўзаемадзеянне. Але вораг у нас цяпер менавіта Расійская Федэрацыя.

— Удакладню: з беларускай разведкай цяпер ёсць узаемадзеянне?

— Прамыя і непрамыя кантакты адбываюцца з многімі бакамі і ўдзельнікамі ў розных краінах. Дэталізаваць цяпер гэта не будзем.

— Як вы ацэньваеце ўзровень беларускай разведкі?

— Аб'ектыўна сілавы блок у Беларусь досыць моцны. Вядома, спецыфіка і архітэктура ўлады патрабуе гэтага.

Іншая рэч, на каго скіраваная іх дзейнасць. Я думаю, для многіх у свеце відавочна, што галоўная пагроза для Беларусі — менавіта Расійская Федэрацыя і яе імперскія амбіцыі. Здольнасць [беларускіх сілавікоў] супрацьстаяць выклікам галоўнага патэнцыйнага праціўніка, які хоча насамрэч знішчэння суверэнітэту Беларусі, — гэта сёння пытанне.

— Перыядычна ў беларускіх дзяржаўных СМІ з’яўляецца інфармацыя пра затрыманне агентаў ГУР, якія працавалі ў нашай краіне. Можаце сказаць, колькі супрацоўнікаў ведамства затрымалі ў Беларусі?

— Вядома, не. Ні разу гэтая інфармацыя не была пацверджаная, і ў большасці выпадкаў яна, безумоўна, носіць прапагандысцкі характар.

Вячеслав Бородий. Фото: КГБ, БЕЛТА
Украінец Вячаслаў Барадзій, паводле сцверджання беларускага КДБ, быў завербаваны СБУ і ГУР для перакідвання зброі і здзяйснення тэрактаў. Затрыманы ў верасні 2023 года ў Ельскім раёне. Фота: КДБ, БЕЛТА

Полк Каліноўскага, беларусы ў палоне і канец вайны

— Полк Каліноўскага падпарадкоўваецца ГУР МА Украіны. Як вы ацэньваеце яго працу?

— Гэта надзвычай эфектыўнае падраздзяленне. Яны правялі нямала паспяховых аперацый і вырашылі шмат задач. Полк Каліноўскага працаваў на многіх участках фронту і зарэкамендаваў сябе вельмі добра — і з пункту гледжання маральна-псіхалагічнага стану, матывацыі і баявых характарыстык. Гэта неад’емны складнік сіл бяспекі абароны Украіны.

— Як вашае ведамства дапамагае з грамадзянствам беларускім байцам?

— У індывідуальным парадку асобныя пытанні вырашаюцца ўсе. Згодна з украінскім заканадаўствам, якое змянялася ва ўмовах ваеннага часу, грамадзяне іншых дзяржаваў, якія абараняюць нашую краіну, маюць тыя ж правы і гарантыі, як і грамадзяне Украіны, што знаходзяцца на вайсковай службе. Тыя, хто хоча перайсці ва ўкраінскае грамадзянства, праходзяць гэтую працэдуру, у кожнага яна індывідуальная.

— «Хачу жыць» — гэта ўкраінскі дзяржаўны праект Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, які працуе пры падтрымцы ГУР. Створаны для вайскоўцаў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь для добраахвотнай здачы ў палон. Колькі чалавек з тых, хто адправіў заяўку, былі беларусамі?

— Гэты праект не разлічаны на беларусаў. Ён для расіян, а таксама для ўкраінцаў, якія апынуліся на часова акупаваных тэрыторыях у сілу абставінаў, якім пагражала мабілізацыя.

— У апісанні на сайце гаворыцца і пра вайскоўцаў з Беларусі.

— Так, гэта было як прэвентыўны інструмент. Сёння пра такую статыстыку мы казаць не можам.

— Апошняе пытанне. Калі і як скончыцца вайна?

— Вайна скончыцца аднаўленнем справядлівасці, міжнароднага права і суверэнітэту Украіны ў межах 1991 года. Мы робім усё магчымае, каб гэта адбылося як мага хутчэй. Мы не можам сказаць: «З наступнага тыдня ці праз месяц дакладна зафіксуем нейкія вынікі». Гэта праца. Мы вельмі разлічваем на падтрымку ўсяго вольнага свету. Украіна пераможа. Змагацца трэба будзе столькі, колькі трэба.

Чытайце таксама