Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  5. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  10. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
Читать по-русски


Страхавы стаж — перыяд працы з выплатай страхавых унёскаў у ФСАН — у 2025 годзе вырасце да 20 гадоў. Цяпер ён складае 19 гадоў, а з 1 студзеня 2024-га яго павысяць на паўгода. Пра гэта БЕЛТА паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Нагадаем: праз тое, што чыноўнікі павышаюць гэты стаж, некаторыя беларусы трапляюць у так званую пенсійную пастку. Таксама міністр расказала, якім у 2024 годзе будзе пенсійны ўзрост у Беларусі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Як паведаміла Ірына Касцевіч, у 2024 годзе жанчыны будуць выходзіць на пенсію ва ўзросце 58 гадоў, мужчыны — 63 гадоў. Паводле яе словаў, на выплату пенсій у наступным годзе плануюць накіраваць 22 млрд рублёў, што на 3 млрд больш, чым у 2023-м.

У 2024 годзе таксама збіраюцца падняць мінімальны страхавы стаж, які патрэбны для атрымання працоўнай пенсіі. У гэты стаж уваходзіць толькі той час, калі вы працавалі і працадаўца плаціў за вас страхавыя ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны. Цяпер мінімальны страхавы стаж складае 19 гадоў. З 1 студзеня 2024 года ён вырасце на паўгода — да 19 гадоў і шасці месяцаў.

Гэты паказчык раней складаў пяць гадоў, але з 2013 года яго пачалі рэзка павышаць. Беларусы, якія паводе новых правілаў не адпрацавалі гэты стаж, трапляюць у пенсійную пастку — яны не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію, ім могуць прызначыць толькі сацыяльную: мужчынам — з 65 гадоў, жанчынам — з 60 гадоў. Цяпер сацыяльная пенсія складае 183,9 рубля.

Раней, з 1 студзеня 2020 года, у страхавы стаж пачалі ўключаць тэрміновую службу ў войску. Гэтага новаўвядзення на стадыі абмеркавання не падтрымлівалі ў Мінпрацы і Мінфіне. Пры гэтым па навучанні ў ВНУ і дэкрэтным адпачынку, уключэнне ў страхавы стаж якіх абмяркоўвалася нароўні са службай у войску, улады зменаў не прынялі.

Чытайце таксама