Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  2. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  7. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  10. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


Святлана Ціханоўская заклікала сусветную супольнасць рашуча адрэагаваць на масавыя затрыманні і ператрусы, якія прайшлі ў Беларусі 23 студзеня. Пра гэта лідарка дэмакратычных сіл Беларусі напісала ў Х.

Фото из архива zerkalo.io
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Я шакаваная сённяшнімі рэйдамі беларускага рэжыму супраць сем’яў палітычных зняволеных. Сярод затрыманых — Марына Адамовіч, жонка палітыка Мікалая Статкевіча, асуджанага на 14 гадоў пазбаўлення волі. Я заклікаю сусветную супольнасць рашуча адрэагаваць на гэтае злачынства», — напісала яна ў X.

Нагадаем, 23 студзеня ў Беларусі сілавікі прыйшлі да некаторых экс-палітвязняў, што засталіся ў Беларусі, а таксама да родных тых, хто асуджаны па «палітычных» артыкулах. Паводле звестак праваабаронцаў на вечар аўторка, як мінімум у 84 чалавек прайшлі такія рэйды.

Адна з крыніц «Люстэрка» расказала, што сярод тых, да каго прыйшлі няпрошаныя госці, былі людзі, якія ўдзельнічалі ў адным з закрытых чатаў, дзе родныя палітвязняў і экс-палітвязні абмяркоўвалі бытавыя пытанні. Паводле крыніцы, асабліва цікавіліся тымі, хто ў чаце пісаў пра дапамогу BYSOL.

У пастановах сілавікоў фігуравалі артыкулы за «фінансаванне» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фарміраваннях».

Імаверна, рэйд звязаны з сітуацыяй вакол праекта INeedHelpBY, які дапамагаў прадуктамі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій. 16 студзеня КДБ прызнаў ініцыятыву «экстрэмісцкім фарміраваннем».