Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  3. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  4. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка абмеркаваў з намесніцай міністра замежных справаў Польшчы Хенрыкай Машчыцкай-Дэндзіс пытанні што да легалізацыі беларусаў, сітуацыю з палітвязнямі і падтрымку незалежных СМІ, расказалі ў прэс-службе Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).

Хенрика Мощицкая-Дендис и Павел Латушко. Фото: ОПК
Генрыка Машчыцка-Дэндзіс і Павел Латушка. Фота: АПК

«Пытанне Беларусі знаходзіцца ў цэнтры ўвагі польскага боку. Ёсць адзін падыход — падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў», — сказала намесніца кіраўніка МЗС Польшчы.

Падчас размовы Павел Латушка адзначыў, што Польшча — стратэгічны партнёр для дэмсіл Беларусі: «Мы высока цэнім дапамогу, якую аказвае польскі бок беларусам у гэты складаны для Беларусі і народа гістарычны перыяд».

Палітыкі падчас гутаркі абмеркавалі шэраг пытанняў. Як паведамляе АПК, была дасягнутая дамоўленасць пра рабочую камунікацыю для вырашэння праблем, звязаных з уездам і легалізацыяй беларусаў у Польшчы. Польскі бок запэўніў, што гуманітарны канал для атрымання віз будзе дзейнічаць.

Таксама абмяркоўвалася сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі, падтрымка Польшчай незалежных медыя і падыходы да прыцягнення да адказнасці рэжыму Лукашэнкі.