Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  12. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
Читать по-русски


Новага кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі прызначаць пасля першага паседжання новаабранага парламента. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» расказаў намеснік кіраўніка ведамства Максім Рыжанкоў.

Глава Администрации Лукашенко Игорь Сергеенко во время круглого стола в Заслоновской средней школе Лепельского района, Витебская область, 9 ноября 2022 года. Фото: president.gov.by
Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка падчас круглага стала ў Заслонаўскай сярэдняй школе Лепельскага раёна, Віцебская вобласць, 9 лістапада 2022 года. Фота: president.gov.by

Дзейны кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка раней стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Пастаўскай акрузе № 29. Як пісала «Наша Ніва», яго дадалі ў спіс кандыдатаў у апошні момант.

Паводле закона дзейны дэпутат не можа быць чальцом урада (кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі ўваходзіць у Савет Міністраў). Такім чынам, Сяргеенка пакіне сваю пасаду.

Максім Рыжанкоў пацвердзіў кадравую ракіроўку, удакладніўшы, што наступніка Сяргеенкі прызначаць пасля першага паседжання ППНС, калі дэпутаты афіцыйна прыступяць да выканання сваіх абавязкаў. Раней ЦВК паведамляў, што на першую сесію абноўлены парламент збярэцца 22 сакавіка.

— Не ў стылі нашага кіраўніка трымаць вельмі доўга вакансіі на такога кшталту рэчах, — падкрэсліў Рыжанкоў.

Паводле яго, новым кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі будзе «адказны чалавек, адданы краіне і прафесіянал сваёй справы».

Ігар Сяргеенка — выхадзец з КДБ. Таму пра яго маладыя гады вядома няшмат. Ён нарадзіўся 14 студзеня 1963 года ў вёсцы Сталіца Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.

Адвучыўшыся на гістфаку, Сергеенка пайшоў у войска (1984−1986). Потым два гады прапрацаваў загадчыкам навучальна-метадычнага кабінета кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Віцебскага медінстытута — вельмі сціплая пасада без асаблівых кар’ерных перспектываў. Таму нядзіўна, што калі Сяргеенка атрымаў прапанову перайсці на працу ў спецслужбы, то прыняў яе. Два гады (1988−1989) ён быў курсантам Вышэйшых курсаў КДБ СССР. А затым цягам дзевяностых і нулявых гадоў «служыў на розных пасадах у органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі». На якіх менавіта — невядома.

Паводле афіцыйнай біяграфіі, чыноўнік перайшоў на кіраўнічую працу ў 2010-м, стаўшы кіраўніком абласнога ўпраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці, а ў красавіку 2013-га стаў першым намеснікам старшыні КДБ.

На пасаду кіраўніка сваёй Адміністрацыі Лукашэнка прызначыў Сяргеенку 6 снежня 2019 года.

Чытайце таксама