Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  2. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  10. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  13. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
Читать по-русски


У сераду, 20 сакавіка, Эканамічны суд Мінска разгледзеў пратакол Дэпартамента фінансавых расследаванняў пра працу прыватнага медцэнтра «Новы зрок» без ліцэнзіі ў 2022 годзе.

Клиника "Новое зрение". Фото: eyes.by
Клініка «Новы зрок». Фота: eyes.by

Справу разглядала суддзя Валерыя Неўдах. Яна прызнала, што медцэнтр займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю (ч.1 арт. 13.3 КаАП), і абавязала клініку выплаціць 500 базавых штрафу (20 тысяч рублёў). Акрамя таго, у «Новага зроку» канфіскавалі 100 працэнтаў даходу, атрыманага «незаконным шляхам». Гэта, як сцвярджае ДФР, 17,06 мільёна рублёў (з вылікам ускосных падаткаў і дакументальна пацверджаных выдаткаў). Гэта максімальна магчымае пакаранне па гэтым артыкуле.

— Відавочна, будзе яшчэ 11 такіх пратаколаў, — у каментары «Люстэрку» казаў заснавальнік «Новага зроку» Алег Каўрыгін. — Яны цяпер будуць па кожным годзе іх складаць, лічыць даходы і прымаць рашэнне пра канфіскацыю. То-бок сума можа вырасці ў 10 разоў. І яна будзе не выплачаная. У кошт гэтага канфіскуюць усё абсталяванне, будынкі і гэтак далей. Як я ўжо заяўляў, мэта — забраць увесь бізнес, ды яшчэ каб засталіся вінныя.

Пры гэтым па законе тэрміны адміністрацыйных спагнанняў для юрыдычных асоб складаюць не больш за тры гады з дня здзяйснення правапарушэння і не больш за паўгода з моманту выяўлення правапарушэння.

Нагадаем, 27 ліпеня 2023 года Мінздароўя забрала ліцэнзію ў «Новага зроку» нібыта за падачу ў момант яе атрымання «падробленых дакументаў з недакладнымі звесткамі пра адказных асоб, якія не былі працаўладкаваныя на прадпрыемстве».

У заяве ведамства адзначалася, што ліцэнзіі кампаніі пазбаўляецца з даты яе выдачы. Раней на гэтым моманце ні сілавікі, ні прадстаўнікі медцэнтра не завастралі ўвагу, аднак становіцца зразумела, для чаго гэтая дэталь была ў заяве міністэрства — цяпер «Новы зрок» абвінавачваюць у працы без ліцэнзіі з 2011 года, калі і быў выдадзены адкліканы дазвол. Цяпер дзяржава можа паспрабаваць забраць даход кампаніі, атрыманы нібыта незаконна.