Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  5. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  10. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
Читать по-русски


У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд па справе экс-кіраўніка «Белінвестбанка» Андрэя Брышцелева і іншых топ-менеджараў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Фото: myfin.by
Андрэй Брышцелеў. Фота: myfin.by

Андрэя Брышцелева прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры асобай, якая займае адказнае становішча (ч. 3 арт. 430 КК Беларусі). Яго асудзілі на 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 2000 базавых велічынь (80 тысяч рублёў).

Былога выканаўчага дырэктара «Белінвестбанка» Андрэя Раманенку і начальніка аднаго са структурных падраздзяленняў банка Ігара Піскунова прызналі вінаватымі ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (ч. 2 арт. 424). Акрамя таго, Піскунова прызналі вінаватым у дапамаганні ў даванні хабару (ч. 6 арт. 16, ч. 2 арт. 431 КК Беларусі). Які прысуд ім вынеслі, не паведамляецца.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Нагадаем, інфармацыя пра затрыманне Андрэя Брышцелева з’явілася ў канцы красавіка 2022 года. Пасля гэтага «Белінвестбанк» быў некалькі месяцаў «абезгалоўлены». Асноўны акцыянер «Белінвестбанка» — Дзяржкаммаёмасць.

Суд над топ-менеджарамі банка пачаўся 5 снежня 2023 года. Ён праходзіў у закрытым рэжыме.