Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  12. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
Читать по-русски


Чыноўнікі абмеркавалі ў панядзелак, 22 ліпеня, сітуацыю з імпартнымі таварамі ў Беларусі. Так, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў урад «за пачварную працу на ўнутраным рынку». На яго думку, «трэба забяспечыць разумную абарону гэтага рынку». «Мы павінныя абараняць разумна ўласны рынак», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Пры гэтым абсалютную абарону ўнутранага рынку ад імпарту Аляксандр Лукашэнка не лічыць магчымым варыянтам, паколькі ў адказ іншыя краіны закрыюць свае рынкі для айчыннай прадукцыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба палітыка.

«Такі наш лёс, што ў нас вырабляецца ўсё тое, што ў свеце вырабляюць у вялікай колькасці. Таму проста так абараняць свой рынак, зачыніцца на мяжы і нікога не пусціць не атрымаецца. Трэба дзейнічаць разумна. Для гэтага ў нас ёсць урад, каб дапамагаў прамысловым прадпрыемствам працаваць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Палітык заявіў, што арыентаваны на тое, каб больш актыўна адстойваць інтарэсы Беларусі ў рамках тых дамоўленасцяў, якія маюцца з іншымі краінамі, у тым ліку з Расеяй. «Мы часам гэта пускаем на самацёк», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, раней, 17 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка заклапаціўся адмоўным сальда ў знешнім гандлі — імпарт тавараў перавышае пастаўкі нашых у іншыя краіны. Гэтае пытанне ён абмяркоўваў з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам.

Чыноўнікі не першы год змагаюцца з імпартам, але маюць з гэтым цяжкасці. Тым часам Беларусь усё больш збліжаецца з Расіяй па знешнім гандлі.

Нагадаем, у 2023 годзе цяперашні першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун (тады ён быў проста намеснікам кіраўніка гэтага ведамства) заявіў, што «рынак ужо дастаткова насыціўся імпартам, тэмпы росту імпарту будуць скарачацца, будзе выраўноўвацца сальда знешняга гандлю». Чыноўнік таксама казаў, што ўрад пакуль не бачыць рызык ад гэтага перакосу ў знешнім гандлі. Ён таксама звяртаў увагу на адну з прычын паскоранага павелічэння імпарту — рост спажывецкага рынку. «Тут у нас і ўнутраны рынак засумаваў па пэўных таварах», — адзначыў раней Андрэй Картун.

Чытайце таксама