Аляксандр Лукашэнка 25 ліпеня паехаў з рабочым візітам у Расію, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, паведамляе яго прэс-служба.
Паведамляецца, што ў Лукашэнкі з Пуціным запланаваныя перамовы ў розных фарматах. Яны абмяркуюць актуальныя пытанні ў развіцці беларуска-расійскіх адносін, прасоўванне саюзных праектаў, тэматыку рэгіянальнай бяспекі і міжнародны парадак дня.
Як піша блізкі да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул первого», большая частка перамоваў будзе закрытай.
Крыху пазней «Пул первого» паведаміў, што самалёт Лукашэнкі прызямліўся ў Санкт-Пецярбургу. Палітыка сустрэў губернатар горада Аляксандр Бяглоў.
Нагадаем, папярэднім разам Лукашэнка і Пуцін сустракаліся 23−24 траўня — тады прэзідэнт Расіі знаходзіўся ў Беларусі з афіцыйным візітам.