У Беларусі банкрутуе буйны гулец на рынку шын і іншых вырабаў для аўтамабіляў — кампанія «Оптшинторг». Гэта вынікае з дадзеных адзінага дзяржрэестра звестак пра банкруцтва. Але яго справу працягне іншая кампанія.
«Оптшинторг», якая сама падала на банкруцтва, была зарэгістраваная ў 1996 годзе. Гэта кампанія Ільдара Хусаінава і Аляксандра Лухверчыка. Сярод заснавальнікаў таксама ёсць паёвае таварыства «Лаинкоста». Кампанія была буйным гульцом рынку шын, колавых дыскаў і акумулятараў, займалася імпартам адпаведнай прадукцыі, а таксама продажам оптам і ў розніцу.
Калі ў 2021 годзе ў ёй працавалі 23 работнікі, то ў 2023-м — толькі два. Цяпер за кампаніяй толькі адзін рознічны гандлёвы аб’ект. Астатнія, як і оптавыя, былі выключаныя з гандлёвага рэестра.
У сакавіку гэтага года гандлёвы сайт кампаніі перайшоў іншай фірме — «Шинному дому», які, імаверна, звязаны з «Оптшинторгом».
З судовага дакумента вынікае, што ў фірмы ёсць даўгі на суму больш за 2,25 млн рублёў, а актывы складаюць менш за 145 тыс.
Суд прызначыў мінімальны ахоўны перыяд у адзін месяц і пачаў працэдуру банкруцтва. Наступнае паседжанне пройдзе 17 верасня.
Чытайце таксама