Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  12. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
Читать по-русски


/

З просьбай паспрыяць у выдачы гуманітарных візаў беларусам у Грузіі звярнуўся ў Міністэрства замежных справаў Польшчы кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. У адказе з ведамства, які палітык атрымаў 27 лістапада, паведамлялася, што польскія консулы «надаюць асаблівую ўвагу пытанням падтрымкі грамадзян Беларусі, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі і ратуюцца ад рэпрэсій».

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: "Зеркало"
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: «Люстэрка»

У сваім звароце палітык нагадаў, што пасля пратэстаў 2020 года «значная колькасць грамадзян Беларусі была вымушаная пакінуць краіну».

«Грузія стала адным з асноўных напрамкаў для беларусаў дзякуючы бязвізаваму рэжыму і прамым авіязносінам. Да нядаўняга часу Грузія ўспрымалася як адносна бяспечны прытулак, аднак сацыяльна-палітычная сітуацыя ў Грузіі, якая цяпер змянілася, выклікае асцярогі», — напісаў Павел Латушка, папрасіўшы МЗС Польшчы паспрыяць беларусам у Грузіі падчас звароту па гуманітарныя візы.

Адказ з польскага замежнапалітычнага ведамства прыйшоў за подпісам намесніцы кіраўніка МЗС Хенрыкі Машчыцкай-Дэндыс.

«Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Грузіі, маюць права падаць заяўку на польскую візу толькі на падставе самога факту знаходжання на тэрыторыі Грузіі (цягам не менш чым шэсць месяцаў) без неабходнасці легалізацыі свайго знаходжання», — гаворыцца ў лісце.

У МЗС Польшчы дадалі, што ведамства ўвяло «асаблівыя меры для аператыўнай выдачы гуманітарных віз асобам з беларускай апазіцыі ў сувязі з сітуацыяй у Грузіі, а таксама для надзённага абслугоўвання грамадзян Беларусі, якія ўцягнутыя ў прадэмакратычную дзейнасць і імкнуцца заехаць у ЕС».

«Мы ўдзячныя польскім уладам за спрыянне грамадзянам Беларусі, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі. Важна, каб беларусы маглі разлічваць на атрыманне польскай візы, асабліва ў выпадках, калі яны зазнаюць палітычны пераслед з боку рэжыму Лукашэнкі, і іх жыццю пагражае рэальная небяспека», — адзначыў Павел Латушка.

Чытайце таксама