Цягам сакавіка ў Беларусі пройдзе планавы прызыў ваеннаабавязаных на зборы. Пра гэта паведаміла 14 сакавіка прэс-служба Мінабароны.
У ведамстве адзначылі, што ва Узброеных сілах «працягваюцца планавыя мерапрыемствы па павышэнні ўзроўню баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак».
«Падчас зборных мерапрыемстваў ваеннаабавязаныя павысяць свае прафесійныя веды, пазнаёмяцца з новымі ўзорамі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, возьмуць удзел у спланаваных трэніроўках і вучэннях», — паведамілі ў Мінабароны.