Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  12. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
Читать по-русски


«Люстэрка» ўжо пісала пра трох ахоўнікаў Лукашэнкі, якія часцей за ўсё трапляюць на фота з ім. Мы працягваем расказваць пра целаахоўнікаў палітыка. Сёння гаворка пойдзе пра трох супрацоўнікаў Службы бяспекі. Двое з іх суправаджалі Лукашэнку, калі той выйшаў з аўтаматам да ачаплення ля Палаца Незалежнасці. А яшчэ адзін — у паездках палітыка па краіне. Вось што пра іх вядома.

Александр Лукашенко вышел с автоматом к оцеплению возле Дворца Независимости. 23 августа 2023 года. Фото: скриншот видео пресс-службы Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка выйшаў з аўтаматам да ачаплення ля Палаца Незалежнасці. Мінск, 23 жніўня 2020 года. Скрыншот відэа прэс-службы Лукашэнкі

Ад кіроўцы аўтобуса да целаахоўніка Лукашэнкі

Калі 23 жніўня 2020 года Аляксандр Лукашэнка з аўтаматам у руках выйшаў да ачаплення сілавікоў, яго суправаджалі трое ахоўнікаў. Пра аднаго з іх, 48-гадовага Аляксея Ляшкевіча, мы ўжо пісалі. Ён дагэтуль ахоўвае Лукашэнку амаль ва ўсіх паездках. Яшчэ гуляе ў хакей — у камандзе «Бастыён-2» мінскай аматарскай лігі разам з Віктарам Лукашэнкам.

З дапамогай BYPOL «Люстэрку» ўдалося высветліць асобы астатніх целаахоўнікаў. Першы — гэта 38-гадовы Уладзімір Падалінскі. На відэа відаць, як ён зрывае бел-чырвона-белы сцяжок з кветкавай клумбы.

Владимир Подалинский (слева) сопровождает Александр Лукашенко, когда тот вышел с автоматом к оцеплению возле Дворца независимости. Минск, 23 августа 2020 года. Скриншот видео пресс-службы Лукашенко
Уладзімір Падалінскі (злева) суправаджае Аляксандра Лукашэнку, калі той выйшаў з аўтаматам да ачаплення ля Палаца Незалежнасці. Мінск, 23 жніўня 2020 года. Скрыншот відэа прэс-службы Лукашэнкі

Паводле інфармацыі BYPOL, у Службе бяспекі ён служыў прынамсі з 2012 года, а да гэтага нейкі час працаваў кіроўцам аўтобуса ў Мінску.

Падалінскага можна часта сустрэць побач з Лукашэнкам на здымках другой паловы 2020 года. Напрыклад, ён суправаджаў палітыка падчас візіту на МЗКЦ 17 жніўня ці МАПІД 18 верасня.

 

Владимир Подалинский (крайний справа) во время визита Александра Лукашенко на МЗКТ. Минск, 17 августа 2020 года. Фото: president.gov.by
Уладзімір Падалінскі (крайні справа) суправаджае Аляксандра Лукашэнку падчас наведвання МЗКЦ. Мінск, 17 жніўня 2020 года. Фота: president.gov.by
Владимир Подалинский (слева на заднем плане) во время визита Александра Лукашенко на МАПИД. Минск, 18 сентября 2020 года. Фото: president.gov.by
Уладзімір Падалінскі (злева на заднім плане) суправаджае Аляксандра Лукашэнку падчас наведвання МАПІД. Мінск, 18 верасня 2020 года. Фота: president.gov.by

Апошні раз Падалінскі трапіў на здымкі прэс-службы палітыка ў пачатку студзеня 2021 года. Тады Лукашэнка разам з мітрапалітам Веніямінам наведваў храм Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску.

Владимир Подалинский (крайний слева) во время визита Александра Лукашенко в храм Воздвижения Креста Господня. Минск, 7 января 2021 года. Фото: president.gov.by
Уладзімір Падалінскі (крайні злева) суправаджае Аляксандра Лукашэнку падчас наведвання храма Узвышэння Святога Крыжа. Мінск, 7 студзеня 2021 года. Фота: president.gov.by

Пра новае месца працы былога целаахоўніка палітыка ўдалося даведацца дзякуючы расследаванню BELPOL пра кампанію «ГардСэрвіс». Падалінскі займае ў ёй пасаду «інспектара ваенізаванай аховы спецыяльнага аддзела аховы фізічных асоб» (спіс супрацоўнікаў арганізацыі ёсць у распараджэнні рэдакцыі).

У «ГардСэрвісе» былы целаахоўнік Лукашэнкі атрымлівае 2325 рублёў за месяц (паводле звестак на ліпень 2023 года).

Владимир Подалинский в списке сотрудников компании "Гардсервис". Месячная зарплата отображена во втором столбце слева. Полный список есть в распоряжении редакции
Уладзімір Падалінскі ў спісе супрацоўнікаў кампаніі «ГардСэрвіс». Месячная зарплата адлюстраваная ў другім слупку злева. Поўны спіс ёсць у распараджэнні рэдакцыі

Галоўныя кліенты, якіх ахоўваюць супрацоўнікі «ГардСэрвісу», — Віктар Шэйман і Аляксей Алексін. У расследаванні BELPOL сцвярджалася, што ў перыяд з лістапада 2021 года да верасня 2023 Шэйман заплаціў кампаніі за ўласную ахову больш за адзін мільён рублёў.

Больш за 20 гадоў стажу і замежныя камандзіроўкі

Другога целаахоўніка, які суправаджаў Лукашэнку каля ачаплення ля Палаца Незалежнасці, завуць Сяргей Жукоўскі. Вядома пра яго няшмат. Ахоўніку 47 гадоў. Паводле звестак BYPOL, у Службе бяспекі Лукашэнкі ён служыць прынамсі з 2003 года.

Сергей Жуковский (по центру с автоматом) на проспекте Независимости в Минске. 23 августа 2020 года. Скриншот: YouTube
Сяргей Жукоўскі (у цэнтры з аўтаматам) суправаджае Аляксандра Лукашэнку на праспекце Незалежнасці ў Мінску. 23 жніўня 2020 года. Скрыншот: YouTube

Сяргей Жукоўскі дагэтуль працуе ў Службе бяспекі і часта суправаджае Лукашэнку ў паездках па Беларусі і іншых краінах. Сёлета ён трапіў на фатаграфіі падчас візітаў палітыка ў Гомель, Аршанскі раён і ААЭ.

Сергей Жуковский (на заднем плане) во время визита Александра Лукашенко в Гомель. 17 ноября 2023 года. Фото: president.gov.by
Сяргей Жукоўскі (на заднім плане) падчас паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Гомель. 17 лістапада 2023 года. Фота: president.gov.by
Сергей Жуковский (с зонтом) во время визита Александра Лукашенко в Оршанский район. 12 августа 2023 года. Фото: president.gov.by
Сяргей Жукоўскі (з парасонам) падчас рабочай паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Аршанскі раён. 12 жніўня 2023 года. Фота: president.gov.by
Сергей Жуковский (крайний справа) во время визита Александра Лукашенко в ОАЭ. 29 ноября 2023 года. Фото: president.gov.by
Сяргей Жукоўскі (крайні справа) падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў ААЭ. 29 лістапада 2023 года. Фота: president.gov.by

Як расказалі «Люстэрку» ў BYPOL, жонка ахоўніка Вольга Жукоўская ў 2020 годзе працавала бухгалтаркай у «Беларускай нафтавай кампаніі» (знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі і Польшчы). Профіль жонкі ахоўніка ў сацсетцы «ВКонтакте» перастаў абнаўляцца ў пачатку верасня 2020 года.

Ахоўнік Лукашэнкі, які жанаты на супрацоўніцы амерыканскай кампаніі

Яшчэ адзін ахоўнік, які часта суправаджае Лукашэнку з 2020 года, — 38-гадовы Павел Лагун.

Сотрудник Службы безопасности Лукашенко Павел Лагун. Фото: blackmap.org
Супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі Павел Лагун. Фота: blackmap.org

Ён быў побач з палітыкам 30 снежня 2020 года, калі той наведваў вайсковую частку мінскага АМАПа і дзякаваў сілавікам «за мужнасць, стойкасць, вернасць прысязе і свайму народу».

Павел Лагун (на заднем плане в центре) во время визита Александра Лукашенко в часть минского ОМОНа.30 декабря 2020 года
Павел Лагун (на заднім плане ў цэнтры) суправаджае Аляксандра Лукашэнку падчас наведвання часткі мінскага АМАПа. 30 снежня 2020 года

Яго можна заўважыць на здымках прэс-службы Лукашэнкі ў 2021 і 2022 гадах. Сёлета Лагун забяспечваў ахову падчас рабочай паездкі ў Камянецкі раён у жніўні.

Павел Лагун (слева) во время визита Александра Лукашенко в Каменецкий район. 1 августа 2023 года. Фото: president.gov.by
Павел Лагун (злева) суправаджае Аляксандра Лукашэнку падчас рабочай паездкі ў Камянецкі раён. 1 жніўня 2023 года. Фота: president.gov.by
Павел Лагун (на заднем плане слева) сопровождает Лукашенко во время чемпионата по колке дров среди журналистов. Логойский район, 7 ноября 2022 года Фото: president.gov.by
Павел Лагун (на заднім плане злева) суправаджае Лукашэнку падчас чэмпіянату па колцы дроваў сярод журналістаў. Лагойскі раён, 7 лістапада 2022 года. Фота: president.gov.by
Павел Лагун (на заднем плане второй справа) во время визита Александра Лукашенко в Чечерский район. 29 апреля 2022 года Фото: president.gov.by
Павел Лагун (на заднім плане другі справа) суправаджае Аляксандра Лукашэнку падчас рабочай паездкі ў Чачэрскі раён. 29 красавіка 2022 года. Фота: president.gov.by
Павел Лагун (второй справа) сопровождает Александра Лукашенко на заводе в Гатово. 23 марта 2021 года. Фото: president.gov.by
Павел Лагун (другі справа) суправаджае Аляксандра Лукашэнку на заводзе ў Гатаве. 23 сакавіка 2021 года. Фота: president.gov.by

У базе дадзеных «Кіберпартызан» няма інфармацыі пра тое, колькі гадоў Лагун працуе ў Службе бяспекі.

Яго жонка — Наталля Лагун — (мяркуючы з яе LinkedIn) амаль 5 гадоў узначальвала HR-аддзел у IT-кампаніі Oxagile (галаўны офіс знаходзіцца ў США).

Скриншот страницы Натальи Лагун в Instagram
Скрыншот старонкі Наталлі Лагун у LinkedIn

Улетку 2023 года тэхнічны дырэктар Oxagile угаворваў супрацоўнікаў наведаць КДБ і «кампенсаваць» данаты, якія яны рабілі ў фонды ў 2020 годзе.

— Я быў здзіўлены, што наогул не адчуў прэсінгу, стаўлення як да г**на, — расказваў тады дырэктар. — Гутарка заняла тры гадзіны. Ён <супрацоўнік КДБ> нібы праводзіў палітінфармацыю, расказваў, што, чаму, як, навошта гэта робіцца. Галоўны мэсэдж у тым, што кіраўніцтва краіны ні разу не хоча, каб айцішнікі збеглі за мяжу. ІТ — гэта важны складнік эканомікі, важна, каб падаткі прыходзілі, справа рабілася, людзі жылі, павышалі свой дабрабыт і, адпаведна, дабрабыт гэтай краіны. Але пры гэтым выявілася, што айцішнікі зрабілі нібы не па законе ў 2020 годзе. Данаты лічацца парушэннем закона, а вядома, што 70% іх рабілі айцішнікі.

 

З кастрычніка 2023 года Наталля Лагун працуе рэкруцёркай у IT-кампаніі SoftTeco (у кампаніі ёсць офісы ў ЗША, Польшчы, Літве, Украіне).

Мяркуючы з фота ў Instagram жонкі целаахоўніка Лукашэнкі, пара даволі рэлігійная: год таму муж і жонка абвянчаліся ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. Сям’я любіць займацца спортам і адпачываць у Турцыі.

 

Павел и Наталья Лагун во время венчания в Свято-Успенском Жировицком монастыре. 2022 год. Фото: Instagram
Павел і Наталля Лагун падчас вянчання ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. 2022 год. Фота: Instagram-акаўнт Наталлі Лагун
Павел и Наталья Лагун во время отдыха в Турции. 2021 год. Фото: Instagram
Павел і Наталля Лагун падчас адпачынку ў Турцыі. 2021 год. Фота: Instagram-акаўнт Наталлі Лагун
Павел і Наталля Лагун. Фота: Instagram-акаўнт Наталлі Лагун

Што вядома пра Службу бяспекі

Гэта адна з самых сакрэтных і непублічных сілавых структур у краіне. Аляксандр Лукашэнка стварыў яе ў 1994 годзе на базе спецпадраздзялення КДБ «Альфа» і Галоўнага ўпраўлення дзяржаховы МУС. Акрамя бяспекі самога Лукашэнкі ведамства займаецца яшчэ і аховай кіраўнікоў замежных дзяржаваў і ўрадаў падчас іх візітаў у Беларусь. З 2017 года Службу бяспекі ўзначальвае Дзмітрый Шахраеў.

Інфармацыі, колькі чалавек працуе ў Службе бяспекі, няма. У 2022 годзе «Кіберпартызаны» ўзламалі дзяржаўныя базы дадзеных і выклалі ў сеціва інфармацыю пра 1083 ахоўнікаў Лукашэнкі. Цяпер на сайце blackmap.org (праект «Кіберпартызан» і палка Каліноўскага) можна знайсці звесткі пра 1147 супрацоўнікаў Службы бяспекі. Частка з іх ужо выйшла на пенсію або змяніла месца працы.

Пры гэтым за апошнія некалькі гадоў выдаткі на ахову Лукашэнкі толькі раслі. Так, калі ў 2021 годзе на Службу бяспекі ў рэспубліканскі бюджэт заклалі 29,7 мільёна, то ў 2022-м гэтая сума вырасла да 33,6 мільёна, а на 2023-і яе павялічылі да рэкордных 50,7 мільёна рублёў.

Часцяком менавіта начальнікаў Службы бяспекі Лукашэнка потым прызначае на ключавыя пасады ў краіне — міністрамі, памочнікамі, кіраўнікамі яго адміністрацыі і гэтак далей.

Чытайце таксама