Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  3. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  4. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


Прыняць меры ў дачыненні да беларусаў, якія з’ехалі за мяжу і прыязджаюць на радзіму лячыцца, паабяцаў Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка падчас наведвання Гродна.

Александр Лукашенко во время посещения Гродно. 2 апреля 2024 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Гродна. 2 красавіка 2024 года. Фота: president.gov.by

Палітык чарговым разам заявіў, што нікога ў Беларусі не трымае.

— Калі камусьці дрэнна тут, складана — мы нікога не трымаем. Шкада, вядома, што некаторыя з’язджаюць, але мы нікога не трымаем. Я памятаю, з былым мэрам Гродна ехалі ў аўтамабілі пару гадоў таму. Я яму кажу: «Ну вось, людзі ад цябе з’язджаюць, нешта тут не так». Ён кажа: «Аляксандр Рыгоравіч, ну з’язджаць яны з’язджаюць, але зубок вылечыць яны да нас едуць — там дарагавата». Я мушу вам сказаць, што мы ўрэгулюем цяпер гэтае пытанне, — сказаў Лукашэнка.

Палітык папракнуў беларусаў, якія прыязджаюць на радзіму з-за мяжы падлячыцца.

— Яны зубок прыязджаюць сюды танна лячыць і іншыя хваробы за ваш кошт. Падаткі ж вы плаціце як фізічныя асобы, і прадпрыемства вашае таксама плаціць падаткі. А яны прыязджаюць за бясцэнак падлячыцца, — абурыўся Лукашэнка.

Нагадаем, артыкул 45 Канстытуцыі Беларусі, тэкст якой размешчаны на сайце Лукашэнкі, гарантуе ўсім грамадзянам Беларусі незалежна ад іх месца жыхарства «права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне за кошт дзяржаўных сродкаў у парадку, вызначаным законам».

«Дзяржава стварае ўмовы даступнага для ўсіх грамадзян медыцынскага абслугоўвання», — гаворыцца ў дакуменце.

Чытайце таксама