Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  12. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
Читать по-русски


Восенню 2023-га мінчанку Марыну, якая цяпер жыве ў Францыі, шпіталізавалі ў адну з мясцовых дзяржаўных бальніц. Жанчына прабыла восем дзён у асобнай палаце. У параўнанні з Беларуссю яе многае здзівіла. Пра тое, як ўладкаваны побыт пацыентаў, пра стаўленне персаналу і кошт лячэння яна расказала «Люстэрку».

Двухмесная палата ў французскім шпіталі, дзе ляжала Марына, вясна 2024-га. Фота: архіў суразмоўцы
Двухмесная палата ў французскай бальніцы, дзе ляжала Марына, вясна 2024-га. Фота: архіў суразмоўніцы

Імя суразмоўніцы змененае з меркаванняў бяспекі.

«У палаце ёсць ложак, які рухаецца ва ўсіх напрамках і апускаецца ўверх-уніз»

Марына — прыгожая маладая жанчына за 30. Апошнім часам яна з сям’ёй жыве ў Францыі. У верасні ў яе моцна разбалеўся жывот. Вырашыўшы, што гэта праблемы са страўнікам, беларуска звярнулася да тэрапеўта. Некалькі дзён прымала лекі, што ён параіў, але боль не знікаў. У адзін з вечароў, калі стала зусім невыносна, паехала ў прыёмнае аддзяленне хуткай дапамогі. Тут ёй укалолі абязбольвальнае, зрабілі аналізы і адправілі на тамаграфію. Калі праз некалькі гадзін яна вярнулася са здымкам, спыталі: «Ці ёсць у вас праблемы з печанню?»

— Я такая: «Як жа вы мне дарагія!» У мяне жывот баліць, а вы пра печань нешта пытаеце, — і цяпер эмацыйна ўспамінае Марына. — Жывот балеў неймаверна. Кажу, лягчэй не становіцца, дайце яшчэ што-небудзь. Мяне шпіталізавалі ў аддзяленне хуткай дапамогі. Была недзе гадзіна ці дзве ночы. Зранку адправілі на абследаванне да гастраэнтэролага, пасля чаго перавялі ў адзяленне агульнай хірургіі і хірургіі страўнікавай сістэмы. У выніку выявіліся вельмі сур’ёзныя праблемы з печанню і кішэчнікам.

Марына просіць не называць горад, у бальніцу якога яе паклалі. Кажа, што па ўзроўні дапамогі і памерах яна б параўнала яе з 1-й ГКБ Мінска. Беларуска трапіла ў асобную палату. Паводле яе назіранняў, усе пакоі ў корпусе, дзе яна ляжала, былі на аднаго-двух чалавек. У двухмесных пацыенты маглі паставіць фіранку на кольцах, каб аддзяліць асабістую прастору.

— У палаце ёсць ложак, які рухаецца ва ўсіх напрамках і апускаецца ўверх-уніз. У ім можна падняць ногі, галаву, зрабіць так, каб было зручна цалкам сядзець, — апісвае суразмоўніца. — Для пацыента ёсць вялікае крэсла. Пакрыццё ў ім не мяккае, а такое бальнічнае, якое мыецца. Яшчэ ўнутры ёсць мінімум адно просценькае крэсла для магчымых наведнікаў. Столік на колах на вялікай ножцы, які дазваляе есці седзячы ў ложку, і шафа для асабістых рэчаў.

У палаце свой туалет з ракавінай і люстэркам. Душы агульныя, некалькі на паверх. За восем дзён шпіталізацыі Марыне ні разу не давялося чакаць, каб памыцца.

— Некалькі тыдняў таму ляжала тут жа ў двухмеснай палаце. Яна падобная да аднамеснай, толькі большая, — кажа беларуска. — Дарэчы, там я таксама была адна.

У восеньскі дзень, калі жанчына прыехала ў бальніцу, яна не разлічвала, што яе шпіталізуюць, таму рэчаў і сродкаў гігіены з сабой не брала. Ёй выдалі кашулю, ручнік, мачалку-рукавічку, у душы стаяў гель для мыцця.

«Тут доктар мае магчымасць траціць час, каб падтрымліваць добрыя адносіны з пацыентамі»

Здымак выкарыстоўваецца ў якасьці ілюстрацыі. На ім лекар у бальніцы Дэлафантэн у Сен-Дэні, прыгарадзе Парыжа, 12 студзеня 2022 года. Фота: Reuters
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Доктарка ў бальніцы Дэлафантэн у Сэн-Дэні, прыгарадзе Парыжа, 12 студзеня 2022 года. Фота: Reuters

Першы раз у бальніцы Марына прабыла восем дзён. Тады яна даведалася, што памочніц медсястры тут прыгожа завуць l’aide-soignante. Гэтая пасада чымсьці супадае з абавязкамі нашых санітарак, але, як падалося беларусцы, не ва ўсіх задачах.

— L'aide-soignante бываюць розныя. Тыя, хто прыносіць ежу, мяняе бялізну, прыбірае. Яны ўсе максімальна добрыя, — дзеліцца ўражаннямі жанчына. — Калі чытала артыкул пра Нарвегію, дзе жанчына расказвала, што ў мясцовай бальніцы ніхто не пачне прыбіраць у палаце, пакуль вы спіце, я ўспамінала, што тут тое самае. Яны прыходзяць: «Прывітанне! А можна мы вам зменім бялізну? У вас ёсць сілы, каб падняцца з ложачка, ці дапамагчы?» Ежу прыносілі ў палату. Наколькі разумею, гэта там як правіла, бо сталоўкі не бачыла. Калі яны прыходзяць, а ты ясі, адразу: «Ой, выбачайце, зойдзем пазней». Або скажуць што-небудзь прыемнае. Аднойчы было такое: мне прывезлі паесці ў той час, калі трэба было ісці на працэдуры. Калі вярнулася, памочніца сказала, як нядобра, што страва астыла, і прапанавала падагрэць.

Стаўленне дактароў да сябе беларуска апісвае адным словам — ідэальнае. Замацаваная Марына была за адным спецыялістам. Ён пастаянна яе наведваў, а часам прыходзіў хто-небудзь з яго калег.

— Я вельмі люблю беларускіх дактароў, паважаю іх. Лічу, што яны цудоўна робяць сваю працу, нягледзячы на заробкі, — кажа Марына, адзначаючы, што ў Францыі медыкі атрымліваюць добрыя грошы, і яно заўважна. — Тут бачыш медыкаў, што выспаліся, радыя жыццю, яны прыйдуць і спытаюць: «Што за часопіс вы чытаеце? Вы збіраеце грыбы? Якія вашыя любімыя?» Гэта зусім не праца хірурга. Але тут ён мае магчымасць траціць працоўны час на тое, каб падтрымліваць добрыя зносіны з пацыентамі. Гэта неймаверна.

Беларусцы ставілі шмат кропельніц, таму медсёстры часта былі ў яе палаце. Да пацыенткі яны ставіліся ветліва. Кожны раз пыталі, ці усё добра. Дарэчы, каб выклікаць медыка, трэба было проста націснуць кнопку на пульце каля ложка. Хтосьці з супрацоўнікаў адразу пытаў, што здарылася. Адказ ішоў з рацыі-радыё, што вісіць ў палаце на сцяне.

— Кожную ноч дзяжурыла асобная каманда. Яны мяняліся, таму вечарамі прыходзілі, прадстаўляліся, гаварылі: «Мы будзем вас даглядаць у гэтую ноч, не саромейцеся, клічце, калі трэба», — расказвае Марына. — Я звярталася да іх шмат разоў. Дарэчы, у палаце на сцяне вісела шкала ад аднаго да дзесяці. Пад кожнай лічбай напісана, напрыклад: моцна баліць, трошкі, невыносна. Побач распісаныя тыпы болю — калі коле, рэжа і гэтак далей. Кожны раз яны ў мяне пыталі, як баліць і на якую адзнаку.

Пасля шпіталізацыі Марыну наведаў супрацоўнік, пасаду якога яна перавяла як сацыяльны асістэнт. Гэта чалавек, якому можна было задаваць адміністрацыйныя пытанні, звярнуцца да яго па неабходныя даведкі. Ён адразу ж пацікавіўся, ці патрэбны жанчыне псіхолаг. Яна адказала, што так, і гэты спецыяліст таксама пачаў да яе прыходзіць.

«Не было такога, каб яны адказвалі: „Нельга, у нас правілы!“»

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. На ім аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі Еўрапейскай бальніцы імя Жоржа Пампіду ў Парыжы, Францыя, 3 сакавіка 2022 года. Фота: Reuters
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі Еўрапейскай бальніцы імя Жоржа Пампіду ў Парыжы, Францыя, 3 сакавіка 2022 года. Фота: Reuters

Паводле назіранняў Марыны, на паверсе, дзе яна ляжала, было каля дваццаці пакояў. Гадзіны наведвання ў бальніцы былі прапісаныя: з 12.00 да 20.00. У 19.30 праз рацыю-радыё ўсіх папярэджвалі: «Будзьце ўважлівыя. Час наведвання хутка скончыцца, калі ласка, не затрымлівайцеся ў палатах».

— Аднойчы мне было так кепска, што падтрымка мужа спатрэбілася ноччу. Я патэлефанавала яму, сказала: «Мне блага, баюся, не дажыву да раніцы». Папрасіла пабыць побач. Ён прыехаў, на ўваходзе ў яго, вядома, спыталі, чаму ён тут. Муж патлумачыў. Ахова звязалася з адзяленнем. Там сказалі, што гэта да мяне і прайсці можна, — апісвае тую сітуацыю жанчына. — Не помню, як я пытала ў медперсаналу, ці магу яго паклікаць, напэўна, проста гэта агучыла. Але не было такога, каб яны адказвалі: «Не, у нас правілы!»

Кармілі пацыентаў тры разы на дзень. Ежу прыносілі ў аднаразавым посудзе. У залежнасці ад хваробы маглі прызначыць дыетычны стол. Марына атрымлівала звычайны, ці, як гаварылася ў медыцынскіх дакументах, «нармальны».

— На сняданак — гарбата (чорная ці зялёная) або кава (з малаком ці без). Кава была распушчальная, таму я адмаўлялася. Яшчэ хлеб, ён падобны да нашых сухарыкаў, але мягчэйшы і танчэйшы, масла, варэнне і ёгурт. Замест сухарыкаў я прасіла яблычнае пюрэ, і мне яго давалі, — расказвае суразмоўніца. — На абед заўсёды было нейкае мяса — індык, ялавічына, свініна ці рыба. Да гэтага ішоў гарнір. Напрыклад, гарошак з морквай, бульба з морквай і цыбуляй, брокалі з квяцістай капустай. Абавязкова парцыйны багецік і сыр. Мне дзіўна, але часам давалі нават сыр з цвіллю.

Прыклад сняданку ў французскім шпіталі: гарбата, сухарыкі, ёгурт, яблачнае пюрэ, восень 2023-га. Фота: архіў суразмоўцы
Прыклад сняданку ў французскай бальніцы: гарбата, сухарыкі, ёгурт, яблычнае пюрэ, восень 2023-га. Фота: архіў суразмоўніцы
Прыклад абеду ў французскім шпіталі: курыца, бульба, бурак, восень 2023-га. Фота: архіў суразмоўцы
Прыклад абеду ў французскай бальніцы: курыца, бульба, бурак, восень 2023-га. Фота: архіў суразмоўніцы
Прыклад вячэры ў французскім шпіталі, восень 2023-га. Фота: архіў суразмоўцы
Прыклад вячэры ў французскай бальніцы: шпінатны суп, амлет, восень 2023-га. Фота: архіў суразмоўніцы

На вячэру маглі быць амлет, здробнены шпінат і суп. Апошні беларуска заве недакрэм-супам, бо «булёну ў ім значна больш, чым гародніны».

— Напрыклад, кабачкі і цыбуля ў булёне, — апісвае яна адзін з варыянтаў. — Хоць я вельмі люблю супы, ад гэтых часта адмаўлялася.

Увогуле ж, смак бальнічнай ежы суразмоўніцы спадабаўся. Дадае, што стравы ў беларускіх медустановах яна таксама лічыць смачнымі. Французскія порцыі былі такімі, што блізкіх яна не прасіла прыносіць дабаўку. Выключэнне — яблычнае пюрэ, якое ёй прывозілі, і вада ў бутэльках: у бальніцы яе бралі з-пад крана, хоць і налівалі ў графін.

— А калі хацелася якаснай кавы, хадзіла ў кавярню на першым паверсе, — дадае яна.

«Тут ёсць цэлая з’ява — медсёстры, што прыходзяць на дом»

Калі Марыну паклалі ў бальніцу, то адразу абмяркоўвалі, што будзе аперацыя. Але жанчыне стала лягчэй, таму з хірургічным умяшаннем вырашылі пачакаць. Спадзяваліся, што абыдзецца, але не. На чацвёрты дзень ёй зрабілі лапараскапію — метад, пры якім аперацыі на ўнутраных органах праводзяць праз невялікія адтуліны. Яшчэ праз чатыры дні — выпісалі.

— Але ў мяне была зусім невялічкая аперацыя, — удакладняе Марына. —  Некалькі гадоў таму мужу тут выразалі малюсенькі апендыцыт і назаўтра адпусцілі. Дакладней, давезлі дадому медыцынскім транспартам. Таму я была маральна гатовая, што вярнуся да сям'і на наступны дзень. У Беларусі мне таксама рабілі лапараскапію, тады я змагла паехаць дадому на шосты ці на сёмы дзень, а тут — на чацвёрты. Вялікай розніцы не заўважыла. Але гэта мой асабісты досвед, ён можа адрознівацца ад іншых.

Марына не працуе, таму бальнічны ёй не спатрэбіўся. Але пасля аперацыі яшчэ месяц трэба было кожны дзень рабіць уколы. Рэцэпт на іх, як і на «хатнюю медсястру», выпісаў доктар.

— Тут ёсць цэлая з’ява — медсёстры, што прыходзяць на дом. Каб такую знайсці, я напісала ў гугле «хатняя медсястра», назву свайго горада, узяла першую спасылку і патэлефанавала, — расказвае суразмоўніца. — Мы ўзгаднілі час, і кожны дзень да мяне прыходзіла супрацоўніца.

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці іллюстрацыі. На ім медыцынскі персанал у бальніцы хуткай дапамогі Робер Дэбрэ ў Парыжы, Францыя, 14 кастрычніка 2022 года. Фота: Reuters
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Медыцынскі персанал у бальніцы хуткай дапамогі Рабэра Дэбрэ ў Парыжы, Францыя, 14 кастрычніка 2022 года. Фота: Reuters

Жанчына расказвае, што, хоць з верасня прайшло ўжо шмат часу, яна ўсё яшчэ актыўна лечыцца. Увесь гэты час за лекі беларуска ні разу не плаціла.

— За свае грошы купіла толькі крэм для носа, бо ён ніяк не звязаны з лячэннем, і вазелін, — адзначае яна. — Усё астатняе кампенсуе страхоўка.

Іх у беларускі дзве. Сацыяльная, якая ёсць ва ўсіх жыхароў Францыі, і камерцыйная — на працы мужа яе ўключылі ў яго страхоўку. За апошнюю сям’я плаціць 120 еўра на месяц (419 рублёў паводле курсу Нацбанка на 19 красавіка. — Заўв. рэд.).

— У страхоўку мужа мяне дадалі толькі на пяты дзень, таму за лячэнне давялося даплаціць 100 еўра (350 рублёў): па 20 еўра на дзень за «штодзённыя выдаткі», якія сацыяльная страхоўка не кампенсуе, — тлумачыць жанчына. — Увогуле, мой досвед лячэння ў французскай бальніцы адназначна станоўчы. Перад шпіталізацыяй баялася, як усё будзе, што, калі нешта не зразумею, як змагу даведвацца, што і якім чынам мне плануюць рабіць. Але мяне атачалі кваліфікаваныя і ветлівыя супрацоўнікі, таму ўсё прайшло добра.