Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  2. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  3. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  4. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  5. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  6. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  7. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  8. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  9. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  10. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  11. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  12. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  13. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  14. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  15. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  16. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  17. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
Читать по-русски


У сераду, 21 жніўня, стала вядома пра тое, што ў Германіі затрымалі каля 40 беларускіх турыстаў, якія ехалі ў Іспанію. У іх усіх былі грэцкія шэнгенскія візы, і ўсе яны па гэтых візах ехалі першы раз. Нямецкая паліцыя палічыла парушэннем той факт, што замест Грэцыі яны ехалі ў Іспанію. Візы анулявалі, людзей адправілі дадому. Але чаму да турыстаў узніклі пытанні? Хіба нельга з шэнгенскай візай падарожнічаць па ўсіх краінах Шэнгенскай зоны? «Люстэрка» пагаварыла з візавым кансультантам і вывучыла заканадаўства.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: "Зеркало"
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Візавыя пытанні ў краінах ЕС рэгулюе спецыяльны Візавы кодэкс, прыняты ў 2009 годзе. У ім гаворыцца, што віза можа быць адкліканая ці ануляваная, калі «становіцца відавочным, што ўмовы яе выдачы больш не выконваюцца». Прасцей кажучы, калі падчас падачы дакументаў на візу вы адзначылі ў анкеце, што атрымліваеце яе для падарожжа ў Грэцыю, а насамрэч паехалі ў Іспанію. Як у выпадку з беларускімі турыстамі.

Пры гэтым візу можа адклікаць як сама краіна, якая яе выдала, так і тая дзяржава, на тэрыторыі якой выявілі парушэнне. Менавіта таму нямецкая паліцыя анулявала грэцкія шэнгены.

Але хіба нельга па шэнгенскай візе бываць у любой краіне, якая ўваходзіць у Шэнгенскую зону? Тут ёсць нюансы, кажа візавая экспертка і рэдактарка visaflow.live Анастасія Лысакоўская.

Паводле яе, калі віза аднаразовая і выдадзеная пад паездку, то нямецкая паліцыя ў выпадку з беларусамі мела рацыю:

— Калі віза аднаразовая, то відавочна, што чалавек, які едзе ў Іспанію, не трапіць па гэтай візе ў Грэцыю. Гэтая логіка цалкам адэкватная, і крытыкаваць рашэнне нямецкіх спецыялістаў падставаў няма. Уладальнікі аднаразовых візаў у гэтым выпадку выкарыстоўвалі іх без заезду ў краіну прызначэння. Гэта фундаментальнае парушэнне правілаў перасячэння межаў Шэнгенскай зоны і мэтавага выкарыстання візаў.

Кажучы пра групу затрыманых турыстаў, прадстаўнікі амбасады Беларусі ў Германіі згадвалі, што з аўтобуса знялі тых, «у каго была першая паездка». Няўжо спрацавала «правіла першага ўезду»?

— Турыст можа заехаць наўпрост у краіну выдачы візы альбо праз краіны Шэнгенскай зоны, якія мяжуюць з краінай пражывання, — тлумачыць Анастасія. — Правілы ўезду не былі тут строга парушаныя, бо з Грэцыяй [у Беларусі] няма прамых авіязносін. Але былі парушаныя правілы мэтавага выкарыстання візы, бо турысты не змаглі пацвердзіць, што яны па гэтай візе будуць знаходзіцца ў Грэцыі.

Пры гэтым з 62 беларускіх турыстаў, мяркуючы з інфармацыі «Люстэрка», каля 20 усё ж змаглі паехаць далей. Чаму?

— Што да тых, хто паехаў далей, то там, хутчэй за ўсё, у пашпартах былі мульцівізы (гаворка пра шматразовыя візы. — Заўв. рэд.), — кажа экспертка. — Сутнасць у тым, што такая віза дае магчымасць падарожнічаць па ўсіх краінах Шэнгенскай зоны, у тым ліку з рознымі мэтамі (па гасцявой ці дзелавой візе турыстычныя паездкі дапускаюцца). Нават калі цяпер чалавек едзе ў Іспанію, гэта не выключае таго, што ён альбо ўжо быў у краіне, якая выдала візу, альбо будзе там у будучыні, калі віза яшчэ будзе дзейнічаць.

Атрымліваецца, што нельга зрабіць візу адной краіны і паехаць зусім па іншым маршруце? Могуць быць санкцыі?

— Увогуле, можна, і так робяць, але ёсць рызыка, — папярэджвае суразмоўніца. — То-бок калі віза ў вас аднаразовая і вы паедзеце з ёю ў іншую краіну Шэнгенскай зоны і нарвяцеся на праверку ўнутры іншай краіны, якая не выдала вам візы, вам трэба будзе пастарацца даказаць мэтавае выкарыстанне візы.

Экспертка нагадвае: унутры Шэнгенскай зоны няма пастаяннага ўнутранага кантролю. Аднак ёсць краіны, якія больш строга правяраюць выкананне правілаў уезду і перамяшчэння ўнутры зоны Шэнгенскага саюза, — гэта Германія, Бельгія, Нідэрланды. Таксама магчымы дадатковы кантроль на межах у выпадку правядзення буйных мерапрыемстваў.

Чытайце таксама