Самая галоўная навіна для жыхароў Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў — запуск артэзіянскай вады. Першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч расказала, якія змены чакаюць Мінск да канца гэтага года, у эфіры «Альфа-радыё».
— Адбудзецца адкрыццё яшчэ аднаго новага аб’екта — футбольнага стадыёна. Гэта таксама ўнікальны праект будаўніцтва Кітайскай Народнай Рэспублікі, — расказала Надзея Лазарэвіч. — Таксама мы адкрываем тры станцыі метро. Я ўпэўненая, што да канца года яны палепшаць мінскую інфраструктуру. І, напэўна, самая грандыёзная падзея для жыхароў Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў — запуск артэзіянскай вады.
Яна таксама дадала, што ў сталіцы абновяць парк тралейбусаў, трамваяў і аўтобусаў — але гэта планы ўжо на наступны год.
— Таксама нецярпліва чакаем адкрыцця новага аб’екта, які дазволіць нам праводзіць міжнародныя выставы, форумы. Думаю, ён будзе адкрыты таксама сёлета з удзелам інвестара з Эміратаў, — дадала яна.