Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  12. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
Читать по-русски


Паводле разлікаў камандавання, украінскае войска мусіла прасоўвацца з хуткасцю 30 км за суткі і за 4 месяцы дайсці і вызваліць Крым. Замест гэтага сітуацыя на фронце зайшла ў тупік, што можа зацягнуць вайну на гады. Пра гэта ў інтэрв'ю The Economist заявіў галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны.

главнокомандующий Вооруженными силами Украины Валерий Залужный. Фото: пресс-служба президента Украины
Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

«Як і ў Першую сусветную вайну, мы дасягнулі ўзроўню развіцця тэхналогій, які ставіць нас у тупік», — сказаў Залужны. Каб выйсці з тупіка, спатрэбіцца велізарны тэхналагічны скачок.

«Глыбокага і прыгожага прарыву, хутчэй за ўсё, не будзе», — заключае ён.

Выданне нагадвае, што за пяць месяцаў контрнаступлення Украіне ўдалося прасунуцца ўсяго на 17 кіламетраў. Расія дзесяць месяцаў вяла баі вакол Бахмута, «каб узяць горад шэсць на шэсць кіламетраў».

Залужны кажа, што разлік на тое, што Расію можна спыніць, абяскровіўшы яе войскі, аказаўся памылковым. Пры стратах у 150 тысяч чалавек, якія панесла Расія, любая іншая краіна ўжо спыніла б вайну. Але ў РФ чалавечае жыццё каштуе танна, а арыенціры для Пуціна — Першая і Другая сусветныя войны, у якіх Расія страціла дзясяткі мільёнаў чалавек, заўважае ён.

Галоўнакамандуючы расказаў, што армія ўкраінскага ўзору мусіла быць у стане прасоўвацца з хуткасцю 30 км за дзень, прарваўшы расійскія абарончыя лініі.

«Калі вы пагледзіце на падручнікі NATO і на матэматычныя разлікі, якія мы рабілі [падчас планавання контрнаступлення], чатырох месяцаў нам мусіла хапіць, каб дабрацца да Крыма, паваяваць у Крыме, вярнуцца з Крыма і зноў зайсці і выйсці», — саркастычна заўважыў Залужны.

Замест гэтага, кажа ён, войскі і тэхніка затрымаліся на мінных палях на подступах да Бахмута на ўсходзе, а пастаўленае з Захаду абсталяванне падвяргаецца абстрэлам расійскай артылерыі і беспілотнікаў.

«Спачатку я падумаў, што з нашымі камандзірамі нешта не так, таму памяняў некаторых з іх. Потым я падумаў, можа, нашыя салдаты не падыходзяць, таму я перавёў салдат у іншыя брыгады». Калі і гэта не прынесла выніку, кажа камандуючы, ён папрасіў падначаленых знайсці яму кнігу, якую ўбачыў, калі быў студэнтам вайсковай акадэміі.

Кніга называецца «Прарыў умацаваных ліній абароны». Яе апублікаваў у 1941 годзе савецкі генерал-маёр Смірноў, які аналізаваў бітвы Першай сусветнай вайны.

«І не прачытаўшы нават паловы, я зразумеў, што мы знаходзімся менавіта там, бо, як і тады, узровень нашага тэхналагічнага развіцця сёння прывёў у тупік і нас, і нашых ворагаў».

Паводле Залужнага, гэтая выснова пацвердзілася, калі ён прыехаў у Аўдзееўку.

«На экранах нашых манітораў у той дзень, калі я быў там, мы бачылі 140 падпаленых расійскіх машын, знішчаных цягам чатырох гадзін пасля таго, як яны апынуліся на адлегласці дасяжнасці нашай артылерыі», — кажа ён.

Залужны апісвае поле бою, на якім сучасныя датчыкі здольныя выявіць любую канцэнтрацыю сіл, а сучасная высокадакладная зброя здольная яе знішчыць. Аналагічная карціна разгортваецца, калі ўкраінскія войскі спрабуюць прасунуцца наперад.

«Мы бачым усё, што робіць вораг, а яны бачаць усё, што робім мы. Каб выйсці з гэтага тупіка, нам трэба нешта новае, напрыклад порах, які вынайшлі кітайцы і які мы да гэтага часу выкарыстоўваем, каб забіваць адно аднаго», — кажа ён.

Галоўнакамандуючы лічыць, што неабходна «выкарыстоўваць моц, закладзеную ў новых тэхналогіях». «Важна разумець, што гэтую вайну немагчыма выйграць зброяй мінулага пакалення і састарэлымі метадамі. Яны непазбежна прывядуць да прамаруджвання і, у выніку, да паразы», — упэўнены Залужны.

Аднак, на думку Залужнага, пакуль няма ніякіх прыкмет, што найбліжэйшым часам такі тэхналагічны прарыў адбудзецца, таму ва Украіны няма іншага выбару, акрамя як захоўваць ініцыятыву, працягваючы наступ, нават калі армія будзе прасоўвацца ўсяго на некалькі метраў у дзень. У адваротным выпадку вайна пагражае перайсці ў акопы.

«Самая вялікая рызыка пазіцыйнай вайны на знясіленне палягае ў тым, што яна можа зацягнуцца на гады і змардаваць украінскую дзяржаву», — кажа ён.

Залужны не сумняваецца, што працяглая вайна выгадная Расіі, краіне, чыё насельніцтва ў тры разы, а эканоміка ў дзесяць разоў перавышае ўкраінскую.

«Давайце будзем шчырыя: гэта феадальная дзяржава, дзе самы танны рэсурс — чалавечае жыццё. А для нас… самае дарагое, што ў нас ёсць, — гэта нашыя людзі», — кажа Залужны. Генерал адзначае, што пакуль салдат у яго дастаткова. Але чым даўжэй будзе працягвацца вайна, тым цяжэй будзе падтрымліваць неабходны ўзровень.

«Нам трэба шукаць гэтае рашэнне, нам трэба знайсці гэты порах, хутка засвоіць яго і выкарыстоўваць для хутчэйшай перамогі. Бо рана ці позна мы выявім, што ў нас проста не хапае людзей для барацьбы», — рэзюмуе ён.