Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  2. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  3. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  4. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  5. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  7. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  8. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  9. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  10. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  11. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  12. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  13. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  14. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
Читать по-русски


У Івацэвічах беларускія сілавікі затрымалі некалькіх расіян, якія прыехалі ў горад на белым уседарожніку з сімвалам Z на заднім шкле, паведамляе выданне «Ганцавіцкі час». Інцыдэнт адбыўся ў суботу, 17 чэрвеня, увечары на стаянцы ля крамы «Санта».

Задержание россиян на авто с буквой Z. Брестская область, Ивацевичи, 17 июня 2023 года. Фото: "Ганцавіцкі час"
Затрыманне расіян на аўто з літарай Z. Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, 17 чэрвеня 2023 года. Фота: «Ганцавіцкі час»

Затрыманне праходзіла ў спальным раёне горада і забрала ўвагу вялікай колькасці гараджан.

На відэа, якое апублікавала выданне, відаць, як супрацоўнікі ДАІ і АМАПа (у аднаго з якіх аўтамат Калашнікава) затрымліваюць двух мужчын. А таксама адводзяць убок жанчыну, якая спрабуе ім перашкодзіць. На момант пачатку здымкі абодва затрыманыя былі ўжо ў кайданках.

Адзін з мужчын, у сіняй футболцы і шортах, спачатку ляжаў тварам уніз на мокрым асфальце, а другі, у камуфляваных штанах і майцы з малюнкам вайскоўцаў і надпісам «Ветлівыя людзі», гучна спрачаўся з супрацоўнікамі ДАІ, выкарыстоўваючы мат.

Мужчына ў сіняй футболцы і шортах з вонкавымі прыкметамі алкагольнага ап’янення назваў сябе Аляксандрам Леанідавічам Быкавым.

— Мяне казлом абазвалі беларусы. А я рускі, б****, — крычаў ён, ужо седзячы на асфальце са скручанымі назад рукамі.

Мужчыны некалькі разоў уступалі ў слоўныя сваркі з гараджанамі, якія назіралі за затрыманнем.

Паводле каментароў відавочцаў за кадрам і з гутаркі аўтара відэа з затрыманым, можна меркаваць, што падставай для затрымання стала кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення.

Кроссовер Cherry, в котором ехали задержанные в Ивацевичах россияне. Брестская область, 17 июня 2023 года. Фото: "Ганцавіцкі час"
Красовер Chery, на якім ехалі затрыманыя ў Івацэвічах расіяне. Брэсцкая вобласць, 17 чэрвеня 2023 года. Фота: «Ганцавіцкі час»

Усё адбывалася на фоне вялікага белага ўседарожніка з расійскімі нумарамі, падобнага да кітайскага красовера Chery Tiggo 7. Як піша «Ганцавіцкі час», на нумары аўтамабіля затрыманых відаць лічба 147. Яна адносіцца да Ленінградскай вобласці.

На заднім шкле аўтамабіля размешчаная вялікая, добра бачная налепка з літарай Z, якая з мінулага года стала сімвалам расійскага ўварвання ва Украіну. У канцы відэа гэты аўтамабіль забірае эвакуатар.

Чытайце таксама