Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  2. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  3. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  4. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  5. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  6. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  7. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  8. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  9. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  10. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  11. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  12. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  13. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  14. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  15. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
Читать по-русски


У Бярозе 29 сакавіка абвясцілі прысуд 27-гадовай жанчыне, якая ў канцы мінулага года ў стане ап’янення здзейсніла ДТЗ, што забрала жыцці двух чалавек. Падрабязнасці разгляду крымінальнай справы паведаміла выданне Bereza.by.

ДТП в Березовском районе. Декабрь 2023 года. Фото: телеграм-канал МВД
ДТЗ у Бярозаўскім раёне. Снежань 2023 года. Фота: тэлеграм-канал МУС

Аварыя адбылася каля трох гадзін ночы 30 снежня мінулага года. 27-гадовая кіроўца аўтамабіля Seat ехала па трасе Р2 Кобрын — Івацэвічы — Стоўбцы. Каля вёскі Светач яна збіла 26-гадовага кіроўцу фуры Renault, які знаходзіўся на праезнай частцы. Потым легкавік сутыкнуўся з паўпрычэпам. У выніку ДТЗ загінулі кіроўца фуры і 30-гадовы пасажыр Seat.

Як высветлілася, кіроўца Seat кіравала аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення (1,7 праміле). Яе дзеянні кваліфікаваныя па ч. 5 арт. 317 КК (Парушэнне ПДР у стане ап’янення, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх ці больш асоб).

Суд Бярозаўскага раёна прызнаў яе вінаватай і прызначыў восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з пазбаўленнем правоў на восем гадоў. Акрамя таго, яе абавязалі выплаціць маральную шкоду ў памеры 50 000 рублёў на карысць пацярпелых.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны ці апратэставаны ў апеляцыйным парадку.