Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  6. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  7. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  8. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  9. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  10. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  13. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  14. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  15. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  16. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  17. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  18. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  19. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
Читать по-русски


У апошні месяц лета беларускія музыкі актыўна выпускалі песні. Хтосьці ўжо злавіў восеньскі настрой, а хтосьці ўскочыў у апошні вагон цёплай і пазітыўнай музыкі. На нашую просьбу каманда тэлеграм-канала пра беларускую музыку «КЛІК» сабрала топ самых цікавых, на думку яго аўтараў, айчынных музычных рэлізаў гэтага жніўня.

Anastasia Rydlevskaya — Too late

Анастасія Рыдлеўская — мастачка, якая стварае ўнікальныя маскі, карціны, выдала кнігу і карты таро, а з гэтага года яшчэ і дзеліцца з намі сваёй музыкай. Яна ўсё жыццё спявала, але вельмі доўга не наважвалася запісваць песні. А цяпер рэгулярна выпускае трэкі, узровень якіх расце з дзівоснай хуткасцю.

Пасля пачатку супрацоўніцтва з музыкам Канстанцінам Фацеевым яе песні здабылі фірмовае гучанне: мноства слаёў, чароўны голас, незвычайныя гукавыя эфекты і адчуванне чагосьці вядзьмарскага.

Мэсэдж песні Too late заснаваны на страхах самой Насці: планета гіне ад рук чалавека, і хутка можа стаць запозна. У гуках цяжкага дыхання можна пачуць змучаную зямлю. А дзеля голасу з хрыпкай спявачка, як сама прызнаецца, крычала ў падушку хвілін 5, а калі пацямнела ў вачах — запісала вакал.

Макс Корж — «Передел»

Рэкамендаваць паслухаць Макса Каржа — гэта ўжо маветон?

У любым выпадку мы не маглі праігнараваць новы рэліз «Передел», які Макс выпусціў перад сваім першым за два гады канцэртам (мерапрыемства пройдзе ў Рызе). Ён не хацеў выступаць, пакуль не скончыцца вайна, але перачакаць не атрымалася. Дарэчы, слова «перачакаем» у гэтым трэку гучыць 14 разоў.

Пасля 2022 года ўсе песні Макса прысвечаныя адной тэме — вайне. І ў гэтым трэку таксама шмат горычы і болю, бо «не сосчитать уж тут в пакетах тел».

За два тыдні да рэлізу Макс задаваў пытанне сваім фанатам: як вы змудраецеся трымацца і заставацца людзьмі ў гэтым свеце? Менавіта пра гэта і новы трэк. Пакуль у свеце робіцца перадзел, як перачакаць і захаваць сябе, каб працягнуць шлях і не стаць звярамі ў новым жывёльным свеце?

NOCHY — «Месяц»

Не чакайце, што гэты трэк з першай ноты прымусіць вас дадаць яго ў плэйліст. Але калі рассмакуеце яго і дасце дабрацца да ўсіх глыбока схаваных перажыванняў, то ўжо не зможаце спыніцца. І калі вырашыце, што гэта проста сумная песня, ведайце, што ёй ёсць чым вас здзівіць. Цікавае развіццё, прыгожая гармонія, голас, што ахінае вас цалкам, і прыемны тэкст — у гэтым трэку ёсць усё, каб з летняга настрою плаўна перайсці да восеньскай меланхоліі. Нездарма назва гурта NOCHY так добра спалучаецца з назвай трэка «Месяц»: гэтая песня гучыць вельмі натуральна і шчыра, а тэкст здаецца пражытым асабіста вакалісткай да апошняга слова. А ў гэтым тэксце месяц — увасабленне ўсяго самага патаемнага, што чалавек хавае ўнутры, як Месяц хавае ў цемры адзін бок ад Зямлі.

Вектар — «Мой дом»

Вектар — хіп-хоп-артыст з Мінска, які цяпер жыве ў Варшаве і, мяркуючы з яго рэлізу, шмат думае пра гэта. У дзясятыя ён рабіў дастаткова вядомы для лакальнай сцэны той самы рэп, які слухалі многія, а недалюблівалі — яшчэ больш. Цяпер жа артыст відавочна пасталеў, даведаўся пра новую этыку і захаваў любоў да беларускага хіп-хопу, і сёння яго музыка гучыць сучасна, пры гэтым злучае настрой хіп-хопу нулявых, гітарныя рыфы лёгкага року і беларускую мову.

«Мой дом» — песня-настальгія, якая расказвае пра час, што ўжо не вернецца. Дарога дадому нядзельнай раніцай пасля тусоўкі, першыя прамяні сонца, Мінск, які толькі прачынаецца. Гэта песня пра дом і яго страту, але Вектар робіць такую беларускую музыку, якая прымушае ўсміхнуцца і не страчваць надзеі.

Leibonik — Slimak

Для некаторых Leibonik з іх мінулым рэлізам Emigrant Song — гэта адкрыццё года, але знаўцы ведаюць гурт ужо даўно. Гэта вельмі самабытная музыка, надзіва наіўная, прыемная і часта бесклапотная. У песнях лідар гурта Сяргей Башлыкевіч лёгка і іранічна спявае пра сур’ёзнае і нават траўматычнае. Slimak цікава ўплывае на настрой — як сіроп ад кашлю: здаецца, ты хварэеш, а здаецца, і салодка.

Гэта другая песня з альбома-хронікі апошніх двух гадоў, які выйдзе зусім хутка. «Slimak — ледзь не адзіная песня ў альбоме, ад якой мне не балюча», — піша пра рэліз артыст. І горда заяўляе, што менавіта для гэтай песні напісаў адзін з найлепшых сваіх тэкстаў. І не паспрачаешся, вельмі натхняе: «Без нічога голым поўзаць — харашэчна, божа!»

Найлепшыя рэлізы 2023 года паводле версіі «КЛІК»

Ніжэй — плэйліст, у якім аўтары «КЛІК» збіраюць найлепшыя, на іх думку, рэлізы беларускай музыкі за год. У яго штомесяц дадаюцца навінкі.