Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  2. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  3. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  7. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  8. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  9. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  10. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  11. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  12. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  13. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  14. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  15. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
Читать по-русски


Беларускі пісьменнік Мікола Маляўка памёр на 83-м годзе жыцця, паведаміў БЕЛТА яго найлепшы сябар, пісьменнік Мікола Чарняўскі.

Николай Малявко. Фото: БЕЛТА
Мікола Маляўка. Фота: БЕЛТА

«Учора днём патэлефанавала жонка Міколы і паведаміла, што ён прыкладна ў 13.30 ціха пайшоў з жыцця», — сказаў Мікола Чарняўскі.

Ён паведаміў, што развітанне з пісьменнікам пройдзе Мінску на вуліцы Кульман, 33а, 6 красавіка з 9.00 да 10.00. Пахаванне пройдзе ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, адкуль ён родам.

Мікола Маляўка — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, спецыяльнай прэміі прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне» ў намінацыі «Мастацкая літаратура», лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Паэзія».

Мікола Маляўка нарадзіўся 13 снежня 1941 года. Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школьныя гады. Ён аўтар паэтычных зборнікаў «Едуць маразы», «Лотаць», «Круг», «Дар», «Дзiчка ў полi», «Сланечнiк», «Раманс на два галасы», «Слухаю дождж». Шырокую вядомасць атрымалі зборнікі вершаў «Зiмнi дождж», кніга лірыкі «Рушнiчок на крыжы», этнаграфічная кніга «Сядзiба, або Хата з матчынай душою» і інш. Аднак самай важнай кнігай у сваім жыцці ён лічыў зборнік «Старая зямля», у якую ўвайшло каля 300 санетаў. Гэтая кніга прысвечаная яго роднай вёсцы і яе жыхарам. На вершы паэта былі напісаныя песні, паводле драматычных твораў ставіліся спектаклі.