Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  3. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  12. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  13. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Супрацоўнікі Баскскага цэнтра прыкладной матэматыкі ў Більбаа, Іспанія, даказалі гіпотэзу беларуска-амерыканскага даследчыка Оскара Зарыскага, якая заставалася без адказу 54 гады. Як паведамляецца ў прэс-рэлізе ўстановы, каманда навукоўцаў, якая складаецца з Хаўера Фернандэса дэ Бабадзільі і Томаша Пелкі, пацвердзіла здагадку аднаго з самых вядомых алгебраічных геометраў XX стагоддзя — ураджэнца Кобрына, піша выданне «Беларусь і свет».

Оскар Зарисский, 1968 года. Фото: ikobrin.ru
Оскар Зарыскі, 1968 год. Фота: ikobrin.ru

Зарыскі сфармуляваў у 1970 годзе ў сваёй працы восем гіпотэз, якія датычаць алгебраічнай геаметрыі. Сем з іх былі ў розны час правераныя рознымі навукоўцамі раней, і толькі адна — гэтая — дагэтуль заставалася без рашэння.

Працу Бабадзільі і Пелкі апублікалі анлайн 3 ліпеня 2024 года ў прэстыжным часопісе «Аналы матэматыкі», які выдаецца амерыканскімі Прынстанскім універсітэтам і Інстытутам перспектыўных даследаванняў.

«Выкарыстоўваючы інавацыйны падыход, які спалучае алгебраічную і сімплектычную геаметрыі, навукоўцы даказалі гіпотэзу, раскрыўшы магутную здольнасць матэматыкі наводзіць масты паміж рознымі галінамі ведаў», — сказана ў прэс-рэлізе.

Оскар Зарыскі нарадзіўся ў 1899 годзе ў Кобрыне. Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. Потым эміграваў у Італію, дзе працягваў навучанне, а потым — у ЗША, дзе выкладаў ва ўніверсітэце Джонса Хопкінса, Ілінойскім і Гарвардскім універсітэтах.

Навукоўцу належаць асноватворныя працы ў галіне камутацыйнай алгебры і алгебраічнай геаметрыі, якія ён звязаў разам. Базісным паняццем у гэтай сферы стала тапалогія Зарыскага.

Быў чальцом Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, прэзідэнтам Амерыканскага матэматычнага таварыства. Атрымаў стыпендыю Гугенхайма, прэмію Коўла па алгебры, прэмію Вольфа па матэматыцы і іншыя ўзнагароды.