Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  13. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
Читать по-русски


Кампанія Nestle некалькі дзесяцігоддзяў прадавала забруджаную фекаліямі і кішачнай палачкай ваду пад выглядам прыроднай мінеральнай. Пра гэта заявілі расследавальнікі незалежнай газеты Mediapart.

Фото с сайта pixabay.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Паводле іх звестак, вада была з крыніц на тэрыторыі Францыі, а ў ёй прысутнічалі кішачная палачка (бактэрыя Escherichia coli) і пестыцыды. Карпарацыя фільтравала гэтую ваду забароненымі метадамі. Бутыляваную ваду прадавалі ў тым ліку і пад прэміяльнымі брэндамі S. Pellegrino і Perrier.

Расследавальнікі падлічылі, што за апошнія 15 гадоў Nestle зарабіла на такім махлярстве тры мільярды еўра.

Арганізацыя спажыўцоў Foodwatch заклікала пакараць вінаватых.

«Nestle, відаць, дзесяцігоддзямі прадавала мільярды бутэлек вады, якая не мела нічога агульнага з „натуральнай мінеральнай вадой“: у Францыі, Еўропе і нават па ўсім свеце, і спажыўцы былі зусім не ў курсе. Калі новыя паведамленні СМІ пацвердзяцца, выснова будзе толькі адна: скандал з мінеральнай вадой — вынік дзесяцігоддзяў сістэматычнага махлярства з боку харчовага гіганта. Цяпер улады павінныя дзейнічаць хутка. Неабходнае судовае расследаванне. Nestle не стаіць вышэй за закон», — заявілі ў Foodwatch France.

Еўрапейская камісія збіраецца на наступным тыдні апублікаваць справаздачу пра дзеянні французскіх уладаў па гэтай справе. У кампаніі адмаўляюць віну.