Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  6. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  7. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  8. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  9. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  10. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  13. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  14. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  15. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  16. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  17. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  18. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  19. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
Читать по-русски


Беларуска паказала ў TikTok, якую суму ёй налічылі за расход вады ў кватэры за тры месяцы — больш за 1200 рублёў. У ЖКГ жанчыне растлумачылі, што столькі вады ў іх «накапала». Мяркуючы з каментароў пад ролікам, з такой праблемай сутыкаюцца многія беларусы.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У TikTok блогерка расказала, што ў яе дома мянялі лічыльнікі на ваду, потым прыйшла квітанцыя на аплату паслуг ЖКГ з падлікам расходу халоднай вады за тры месяцы. Мяркуючы з рахунку, расход вады на двух лічыльніках склаў 812 кубаметраў. Цяпер за гэта трэба заплаціць 1214 рублёў 9 капеек.

«Нам сказалі, што ў нас нешта цякло, таму нацякло 400 „кубоў вады“, што проста нерэальна», — напісала дзяўчына ў роліку.

Скриншот видео из TikTok
Скрыншот відэа з TikTok

У каментарах пад відэа дзяўчына адказвала на пытанні карыстальнікаў і патлумачыла, што ў снежні ў іх на лічыльніку была лічба 393. Да траўня ў кватэры ніхто не жыў, але гаспадыня штомесяц дадавала да апошніх паказанняў пяць «кубоў» і ўносіла аплату.

«Такім чынам, калі ніхто не жыў і не карыстаўся вадой, то пяць „кубоў“ цалкам дастаткова для аплаты і нават шмат. Але ў водаканале нам сказалі, што гэта накапала за пяць гадоў. Але як за пяць, калі са снежня было менш 400, а потым рэзка стала

800?» — напісала блогерка.

У выніку яна паведаміла, што аплаціла выстаўленую суму, «каб нервы былі цалейшыя». Дзяўчына не верыць, што ў гэтым выпадку нешта можна даказаць.

Большасць карыстальнікаў абурылася сітуацыяй, хтосьці жартаўліва ўдакладняў, ці не прыязджала да гаспадароў на запраўку пажарная машына ці, можа, яны палівалі плантацыю кавуноў. Таксама людзі дзяліліся сваімі гісторыямі, і аказалася, што многім прыходзілі квітанцыі з вялізнымі сумамі на аплату вады, газу, электраэнергіі, хтосьці здолеў «адбіцца» ад гэтых налічэнняў. Праўда, было некалькі чалавек, якія лічылі, што гаспадары самі вінаватыя, маўляў, недагледзелі расход вады, а цяпер скардзяцца. Вось некаторыя каментары:

  • «З гэтай цудоўнай паперай у пракуратуру, хай там разбіраюцца».
  • «Такога быць не можа. У знаёмых пацёк унітаз, і тое за месяц 40 „кубоў“ выйшла, але адназначна не 400».
  • «Маме 159 рублёў налічылі. Быў зламаны лічыльнік, яны ведалі і не мянялі, палічылі гэта ў ваду агульную неяк. Я тыдзень тэлефанавала на гарачыя лініі, пералічылі».
  • «Працую ў гэтай сферы, і як жа ўсе дзівяцца і абураюцца, калі на лічыльніку недаплата і падчас праверкі гэта выяўляецца. Кепскія ўсе, акрамя тых, хто не адсочваў паказанні лічыльніка».
  • «Лічыльнік на паверку, калі не працуе, то складуць акт і здымуць „кубы“. Але слаба верыцца ў словы ўласніка».
  • «Падчас зняцця лічыльніка акт складаецца, дзе прапісаныя паказанні, у вашай жа прысутнасці. Так што так проста са столі недахопу быць не можа».
  • «Быў збой сістэмы, і мне выставілі 51 тысячу рублёў за газ, вось там я і пасівела. Добра, што ўсё высветлілася».
  • «У нас за два месяцы 800 „кубоў“ халоднай вады. Жывём з мужам і маленькім дзіцем. Адкуль? Мы ў шоку ўжо трэці дзень сядзім. У нас у горадзе з камунальнікамі шмат прыколаў, за якія службы не могуць адказаць».
  • «У мяне за два тыдні лічыльнік гарачай вады наматаў 100 „кубоў“. Выклікала водаканал. Прыехала інжынер, паглядзела. Сказала, што трэба здымаць лічыльнік на паверку. На наступны дзень прыйшлі два сантэхнікі, знялі лічыльнік, замянілі на іншы. Праз тры дні сказалі патэлефанаваць, даведацца пра вынікі. Тэлефаную, адказ быў чаканы — у мяне ўсё добра з лічыльнікам, і я павінная плаціць. Кажу, мне патрэбны акт праверкі. Яны сказалі, што такіх не выдаюць, я паведаміла, што буду звяртацца вышэй. На наступны дзень раніцай мне паступіў званок з водаканала з прабачэннямі. Аказваецца, проста паказанні няправільна былі знятыя і ніякай намоткі 100 „кубоў“ не было».
  • «У нас новабудоўля, дом здаўся ў лістападзе 2023-га, а вось святло на нашым лічыльніку амаль 6000 кВт, і ўсе разводзяць рукамі. Не разумею, як магло за паўгода нагарэць столькі. Лядоўня, індукцыя, два тэлевізары — гэта тое, чым мы карыстаемся пастаянна. А ім усё роўна, ва ўсяго дома такога расходу святла няма. Падазраю, што альбо лічыльнік няспраўны, альбо падсадзілі суседнюю будоўлю на наш лічыльнік».
  • «Жывём у горадзе, і як правялі ў дом ваду, дык адразу лічыльнік паставілі. З водаканала працаўніца тэлефанавала і лаялася, маўляў, чаго за ваду недаплата. Аказваецца, што яна самавольна ў камп’ютар занесла — норма на чалавека чатыры „кубы“, нас чацвёра, значыць, 16 „кубоў“ за месяц. Я кажу, у мяне лічыльнік і я плачу па ім. А яна, ой, мне што рабіць тады, я ў комп занесла».
  • «У мяне пасля замены лічыльніка за месяц 1000 „кубоў“ наматала, патэлефанавала ў водаканал, прыехалі і замянілі. Сказалі, што калі звярнулася б пазней, то не даказала б нічога».